Беларускі конны полк, спачатку Беларускі ўланскі полк, таксама вядомы як полк ротмістра Якубені і Аршанскі беларускі полк — аўтаномнае беларускае ўзброеннае фарміраванне, створанае ў 1917 годзе.

Гісторыя Створаны членам Цэнтральнай беларускай вайсковай рады паручнікам Канстанцінам Езавітавым у ваколіцах Пскова на Паўночным фронце як Беларускі ўланскі полк, ва ўмовах калі камандаванне Заходняга фронту замінала фарміраванню беларускіх часцей. Неўзабаве пераведзены ў Краснае пад Оршай і стаў называцца Беларускім конным палком.

Фактычна эскадроннага складу. Камандзір -- ротмістр Р. Якубеня.

На заклік БЦВР полк уступіў у бой з палякамі, каб не дапусціць заняцця імі Бабруйскай крэпасці з вялікімі вайсковымі складамі, але 20.1.1918 года палякі занялі Бабруйск. На пачатку лютага 1918 года спрабаваў прабіцца з-пад Оршы ў Менск на дапамогу разагнанай ў ноч 31.1/1.2 (нов.ст.) бальшавікамі ЦВБР. У лютым 1918 года ў Оршы адмовіўся падпарадкоўвацца бальшавікам і імі раззброены.

Літаратура

Езавітаў К. Беларуская Вайсковая Цэнтральная Рада // Крывіч №1(7), 1924.

Катэгорыя:З’явіліся ў 1917 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1918 годзе Катэгорыя:Вайсковыя арганізацыі беларускай гісторыі Катэгорыя:1917 год у Расіі Катэгорыя:Узброеныя сілы падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі