Турма ў Гуантанама (), афіцыйная назва Лагер затрымання Гуантанама () — установа на амерыканскай ваеннай базе ў заліве Гуантанама на бестэрмінова арандаванай у Кубы тэрыторыі, дзе ўтрымліваюцца асобы, абвінавачаныя ў розных злачынствах уладамі ЗША, такіх як тэрарызм і вядзенне вайны на баку праціўніка.

Станам на студзень 2025 года ў турме ўтрымліваліся 15 чалавек. За ўвесь час праз яе прайшлі 780 вязняў, з якіх 9 сканалі Размяшчэнне На ўсходзе Кубы знаходзіцца правінцыя Гуантанама з аднайменным адміністрацыйным цэнтрам. На паўднёвым ўзбярэжжы (Карыбскае мора) размешчана бухта. У 1898 годзе ў паўднёвай частцы заліва пабудавана амерыканская ваенна-марская база. Яе прававы статус аформлены кубінска-амерыканскім дагаворам, падпісаным ў 1903 годзе, паводле якога раён Гуантанама перадаецца ў бестэрміновую арэнду ЗША. Сама турма знаходзіцца ва ўсходняй частцы амерыканскай тэрыторыі, недалёка ад пляжу Кітэры БічТурма ў Гуантанама на Google Картах.

Гісторыя Турма зявілася ў студзені 2002 года, калі туды былі дастаўлены з Афганістана першыя 20 чалавек, якія абвінавачваліся «ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на баку ісламскіх экстрэмістаў» — талібаў. Праз яе прайшло мноства замежнікаў, захопленых амерыканскімі войскамі ў ходзе аперацый на тэрыторыі Афганістана і Ірака. Усе яны, па сцвярджэнні амерыканскіх вайскоўцаў, удзельнічалі ў аперацыях на баку «Аль-Каіды» або руху «Талібан». Гуантанама таксама з’яўляецца месцам заключэння ўйгурскіх сепаратыстаў, якіх ЗША адмаўляюцца перадаваць КНРKerry Dumbaugh, "China-U.S. relations: Current Issues and Implications for U.S. Policy, " CRS Report for Congress October 1, 2007, p. 28..

З моманту ўступлення на пасаду прэзідэнта Барак Абама неаднаразова заклікаў Кангрэс працаваць са сваёй адміністрацыяй над тым, каб закрыць турмуОбама снова призвал закрыть тюрьму в Гуантанамо. 21 студзеня 2009 года, на 2-і дзень знаходжання на пасадзе, амерыканскі лідар падпісаў загад аб расфарміраванні ўстановы. Лагер павінен быў зачыніцца на працягу года. Суды на базе былі прыпынены на 120 дзён. Аднак рашэнне прэзідэнта не было выканана, турма працягнула функцыянавацьгазета.ru: МИД России обвиняет США. Тым больш, што 8 снежня 2010 года Палатай прадстаўнікоў Кангрэса выступіла супраць закрыцця лагераКонгресс США не даёт закрыть Гуантанамо — Газета. Ru.

8 студзеня 2011 года Абама падпісаў закон, якім прадугледжвалася забарона выкарыстання сродкаў амерыканскага Міністэрства абароны на перасоўванне вязняў турмы ў Гуантанама на тэрыторыю Амерыкі. Акрамя таго, дакумент забараняў і перасоўванне зняволеных гэтай турмы ў іншыя краіны за выключэннем вельмі абмежаванага ліку выпадкаў.

У маі 2012 года на базе Гуантанама пачаўся суд над Халідам Шэйхам Махамедам, якога ЗША лічылі галоўным арганізатарам тэрактаў 11 верасня 2001 года. Ён і чатыры яго меркаваных супольнікі паўсталі перад ваенным судом, дзе ім прад’яўлены афіцыйныя абвінавачванніБи-би-си: На Гуантанамо начался суд над «организаторами 9/11» " Новости всего мира — Корреспондент.

У 2017 годзе 45-ы прэзідэнт Дональд Трамп адмяніў рашэнне Абамы па закрыцці аб’екта. Таксама ён дазволіў завоз у турму новых затрыманыхВ США могут увеличить число заключенных в Гуантанамо.

Вязні Колькасць З 2002 па 2006 праз турму прайшло звыш за 750 замежнікаў. Каля 250 чалавек за гэты час вызвалілі, перавялі ў іншыя турмы або выдалі краінам, грамадзянамі якіх яны з’яўляюцца. Імёны астатніх да красавіка 2006 года трымаліся ў строгім сакрэце «з меркаванняў бяспекі». У красавіку Пентагон прадставіў спіс 558 былых і цяперашніх вязняў Гуантанама з 41 краіны. Па стане на красавік таго ж года, у турме заставалася 490 вязняў, з якіх толькі дзесяці былі прад’яўлены афіцыйныя абвінавачванні. Большасць — грамадзяне Саудаўскай Аравіі (132 чалавекі), Афганістана (125) і Емена (107). Да пачатку 2010 г. з турмы вызвалена больш за 530 чалавекFreed Guantánamo inmates are heading for Yemen to join al-Qaeda fight . Па стане на жнівень 2017 года ў турме ўтрымліваўся 41 чалавек.

Прававы статус Затрыманыя і дастаўленыя ў Гуантанаму асобы падлягаюць суду спецыяльнай ваеннай камісіі, а іх статус праціўніка (варожага камбатанта) вызначае асаблівы трыбунал. Абодва гэтыя органа сфармаваны Міністэрствам абароны ЗША. Асоба, прызнаная праціўнікам, можа знаходзіцца ў зняволенні бестэрмінова.

Статус вязняў неаднаразова аспрэчваўся перад Вярхоўным судом ЗША, у прыватнасці, іх права на хабеас корпус, якое выканаўчая ўлада адмаўляла. Суд падтрымліваў гэта права (справы Хамдзі, Расула, ХамданаСм. решение «Соединённые Штаты Америки против Салима Ахмеда Хамдана», Военные комиссии на базе Гуантанамо, 6 августа 2008 г. http://www.icrc.org/web/rus/siterus0.nsf/htmlall/IRRC_2009_873/$File/reports.pdf, БумедзінСм. Меморандум-приказ, Лахдар Бумедьен и др. против Джорджа У. Буша и др., http://www.icrc.org/web/rus/siterus0.nsf/htmlall/IRRC_2009_873/$File/reports.pdf). Нягледзячы на тое, што Кангрэс пасля першых трох спраў прыняў у 2006 годзе закон, які пазбаўляе замежных баевікоў правы на хабеас корпус, суд прызнаў прымяненне гэтага закона неканстытуцыйным (2008), а менавіта, парушаючым палажэнне Канстытуцыі ЗША аб дапушчальным прыпыненні права. Суд таксама не знайшоў уважлівай аргументацыю ўрада, паводле якой дзеянне Канстытуцыі не распаўсюджваецца на Гуантанама.

Рашэння Вярхоўнага суда ад 12 чэрвеня 2008 года ў справах «Бумедзін супраць Буша» і «Аль Одан супраць ЗША» даюць зняволеным з Гуантанама права паставіць пад сумнеў законнасць свайго ўтрымання пад вартай, звярнуўшыся ў звычайныя грамадзянскія суды ЗША. Пасля гэтага было разгледжана амаль 53 справы і ў пераважнай большасці выпадкаў суд вынес рашэнне, якое прадпісвае вызваліць зняволеных Гуантанама.

Пасля свайго ўступлення ў пасаду ў студзені 2009 годзе новы прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў шэраг распараджэнняў, у адпаведнасці з якімі былі сфармаваны тры рабочыя групы па пытаннях турмы ў Гуантанама.

Рабочая група па расследаваннях пацвердзіла, што Артыкул 3, агульная для ўсіх Жэнеўскіх канвенцый, з’яўляецца мінімальным стандартам, які рэгламентуе парадак абыходжання з любым зняволеным, што знаходзяцца ў падпарадкаванні ЗША падчас узброеных канфліктаў. У жніўні створаная пры рабочай групе аператыўная група завяршыла сваю дзейнасць і падала рэкамендацыі Міністэрству юстыцыі ЗША. Яны пацвердзілі, што ўказанні арміі ЗША ўтрымліваюць адэкватныя інструкцыі асобам, якія вядуць расследавання. Гэтая аператыўная група таксама выпрацавала некалькі рэкамендацый, накіраваных на зніжэнне рызыкі прымянення катаванняў або іншых формаў благога звароту ў адносінах да асобаў, перададзеных ва ўладу іншых дзяржаў.

Яшчэ адна рабочая група займалася пераглядам статусу ўсіх асоб, што ўтрымліваліся ў Гуантанама для вызначэння таго, хто з вязняў можа быць вызвалены або пераведзены ў іншыя месцы зняволення, каго з іх варта судзіць, і як паступаць у выпадках, калі ўлады ЗША прынялі рашэнне, што зняволены не можа быць вызвалены або пераведзены ў іншую ўстанову. У студзені 2010 года рабочая група выпусціла справаздачу, у якой падрабязна апісала катэгорыі зняволеных, якія павінны быць пераведзены ў іншую ўстанову, пакараны па законе або жа пакінуты ў зняволенні на больш доўгі тэрмін. Па меркаваннях бяспекі быў накладзены мараторый на пераклад зняволеных у Емен. У Гуантанама аднавіліся ваенныя трыбуналы, дзейнасць якіх была прыпынена ў адпаведнасці з указамі прэзідэнта ЗША.

Трэцяя рабочая група занялася агульнымі пытаннямі перагляду палітыкі ўтрымання пад вартай у ЗША.

Члены Аль-Каіды У канцы 2009 года вызваленне зняволеных з турмы стала аб’ектам супярэчнасцяў пасля таго, як высветлілася, што намеснікам лідара тэрарыстычнай арганізацыі Аль-Каіда на Аравійскім паўвостраве з’яўляецца Саід Алі аль-Шыхры, былы вязень турмы, вызвалены ў 2007 годзе. Яшчэ ў маі міністэрства абароны ЗША апублікавала спіс з 74 былых зняволеных, якія падазраваліся ў вяртанні да тэрарыстычнай дзейнасці. На думку кангрэсмена-рэспубліканца Піцера Хекстры, аснову Аравійскай ячэйкі «Аль-Каіды» складаюць людзі, што раней змяшчаліся ў турме ГуантанамаHoekstra: Yemen group 'unique' threat . У студзені 2010 года Абама распарадзіўся часова прыпыніць рэпатрыяцыю з Гуантанама грамадзян ЕменаОбама: система безопасности в США дала опасный сбой . Таксама паведамлялася, што былым вязнем Гуантанама з’яўляецца мула Закір, лідар баевікоў руху Талібан у афганскай правінцыі Гільменд.

Падчас вайны ў Лівіі 2011 года лівійскім міністр замежных спраў Муса Махамад Куса заявіў, што на баку паўстанцаў ваююць каля 300 баевікоў «Аль-Каіды», якія раней адбывалі зняволенне ў ГуантанамаОколо 300 боевиков «Аль-Каиды» поддерживают повстанцев на востоке Ливии, заявил глава МИД Джамахирии . Да верасня 2013 года з турмы вызвалена 603 зняволеных. Як устаноўлена, 100 чалавек з гэтага ліку пасля свайго вызвалення вярнуліся да тэрарыстычнай дзейнасці, яшчэ 74 падазраваліся ў гэтымAt least 100 of the 603 freed Guantanamo Bay prisoners have returned to terrorism, U.S. intelligence report reveals .

Парушэнні правоў чалавека Па дадзеных арганізацыі «Міжнародная амністыя» і іншых праваабаронцаў, а таксама па сведчаннях саміх былых вязняў, у Гуантанама да зняволеных прымяняюцца санкцыянаваныя ўрадам і прэзідэнтам ЗША катаванні, у тым ліку імітацыі ўтаплення, пазбаўленне сну, уздзеянне гучнай музыкі. На думку Пентагона такое стаўленне нельга лічыць нялюдскім. Таксама лічыцца магчымым пакараць смерцю вязняў, якія далі прызнальныя паказанні пад катаваннямі.

Салім Ламрані з універсітэта Сарбона паведамляў пра лёс суданскага карэспандэнта тэлеканала Аль-Джазіра Самі аль-Хаджа, які ў 2001 годзе быў змешчаны ў амерыканскую турму. Па словах журналіста, ужо на базе Баграм амерыканскія салдаты працяглы час падвяргалі яго жорсткім катаванням (рэгулярныя збіцці, сексуальныя дамаганні, пагрозы згвалтавання, шматгадзіннае стаянне на каленях, траўля сабакамі), яго таксама пасадзілі ў клетку ў халодным авіяцыйным ангары. Як сказаў Самі аль-Хадж, катаванні працягнуліся пасля пераводу ў Гуантанама: яму не давалі спаць, збівалі, не аказвалі медыцынскую дапамогуМолчание Репортёров без границ в отношении журналиста, подвергнувшегося пыткам в Гуантанамо [Сеть Вольтер]. 1 мая 2008 года ён быў адпушчаны і адпраўлены ў Судан. Па дамоўленасці з ЗША суданскія ўлады пагадзіліся забараніць аль-Хаджу працаваць журналістам і пакідаць межы дзяржавыLenta.ru: Масс-медиа: Оператора «Аль-Джазиры» освободили из Гуантанамо.

Да пералічаных абвінавачванняў у парушэннях правоў чалавека дадаюцца абвінавачванні ў гвалтоўнай дэпартацыі. Калі ў адносінах да уйгураў — грамадзян Кітая было прызнана, што следствам выдачы іх Кітаю могуць стаць катаванні і адсутнасць справядлівага судаводства, то ў дачыненні да вязняў–грамадзян Расіі гэтага прызнана не было і сем чалавек было гвалтоўна дэпартавана ў Расію, дзе, на думку арганізацыі Human Rights Watch, яны падвергліся катаванням і здзекаваннямHuman Rights Watch / Defending Human Rights Worldwide / Ðîññèÿ.

У мастацтве мемуары «Дзённік Гуантанама» (Мухамед Ульд Слахі, 2015) к/ф «Маўрытанец» (ЗША і Вялікабрытанія, 2021)

Гл. таксама Абу-Грэйб (турма) Мітыга (турма) Сакрэтныя турмы ЦРУ

Заўвагі

Літаратура

"Yasiin Bey (aka Mos Def) force fed under standard Guantánamo Bay procedure." The Guardian. Monday 8 July 2013. via YouTube—Video created by human rights organization Reprieve & directed by Asif Kapadia, shows Mos Def] force fed according to procedure at Guantanamo Bay detention camp.

Катэгорыя:З’явіліся ў 2002 годзе Катэгорыя:Сакрэтныя турмы ЦРУ Катэгорыя:Першае прэзідэнцтва Дональда Трампа