Морыс Хальбвахс ( — ) — французскі філосаф і сацыёлаг, галоўным дасягненнем якога стала ўвядзенне ва ўжытак і развіццё канцэпцыі калектыўнай памяці.

Вучыўся ў Вышэйшай нармалёвай школе (Парыж), атрымліваў заняткі па філасофіі ў Анры Бергсона, з 1901 ў Гёцінгене. З 1905 зноў у Францыі, вывучае сацыялогію ў Эміля Дзюркгейма.

Пад час Першай сусветнай вайны працуе ў Ваенным міністэрстве, пасля — ў французскім універсітэце ў Страсбургу. З 1932 едзе выкладаць ва ўніверсытэт Чыкага, а з 1935 атрымлівае запрашэнне працавацьў Сарбоне. выкладаў сацыялогію.

Як сацыяліст, Морыс Хальбвахс 23 ліпеня 1944 быў зняволены гестапа і дэпартаваны ў канцэнтрацыйны лагер Бухенвальд, дзе памёр ад хваробы 16 сакавіка 1945.

Бібліяграфія

Les origines du sentiment religieux d’après Durkheim 1924 Les cadres sociaux de la mémoire 1925 Les causes sociales du suicide 1930 Esquisse d’une psychologie des classes sociales 1938 La mémoire collective 1939 Topographie légendaire des Évangiles 1941

Катэгорыя:Філосафы Францыі