Луганск (; у 1935—1958, 1970—1990 гадах — Варашылаўград) — горад у Луганскай вобласці Украіны. З’яўляецца цэнтрам гэтай вобласці, знаходзіцца ля сутокаў рэк Лугань і Альхавая. Вузел чыгунак і аўтадарог. Ёсць аэрапорт. Буйны цэнтр машынабудавання Данбаса (цеплавозы, аўтамабілі, шчолачныя акумулятары).

Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанніРозпорядження Кабінету Міністрів України від 7 листопада 2014 р. № 1085 «Про затвердження переліку населених пунктів, на території яких органи державної влади тимчасово не здійснюють свої повноваження, та переліку населених пунктів, що розташовані на лінії зіткнення».

Гісторыя Узнік у 1795 годзе каля Екацярынаслаўскага (з 1797 Луганскага) чыгуналіцейнага завода; з 1882 года горад.

З красавіка 2014 года пад кантролем уладаў непрызнанай Луганскай Народнай Рэспублікі. 2 чэрвеня 2014 нанесены авіяўдар па будынку Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. У выніку штурмавога ўдару па будынку Луганскай АДА, які знаходзіцца ў самым цэнтры горада, аўтастаянцы перад ім і скверу імя Герояў Вялікай Айчыннай вайны, загінулі 8 чалавек (3 мужчын і 5 жанчын), 28 былі паранены аскепкамі.

Прамысловасць Металаапрацоўчая, лёгкая, абутковая, швейная, дрэваапрацоўчая, хімічная і фармацэўтычная.

Адукацыя Луганскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт Луганскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Даля Луганскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

Культура Філармонія, Луганскі дзяржаўны цырк

Музеі Луганскі абласны краязнаўчы музей Музей У. І. Даля Луганскі абласны мастацкі музей Луганскі музей авіяцыі

Вядомыя асобы

Ігар Сяргеевіч Пятроўскі (1925—2005) — беларускі і расійскі рэжысёр. Віктар Паўлавіч Чарнышоў (1919—2008) — беларускі архітэктар. T-DJ Milana (Юлія Ігараўна Рысіна; нар. у 1989) — украінская дыджэй, кампазітар, танцорка і мадэль. Аляксандр Міхайлавіч Рай (1924—1993) — Герой Савецкага Саюза. Уладзімір Ісакавіч Шолк (нар. 1941) — беларускі дызайнер і ілюстратар.

Крыніцы

Літаратура

Танцюра, В. І. Історія Слобідської України : навчальний посібник / В. І. Танцюра, О. О. Пересада. — Харків : ХНУ імені В. Н. Каразіна, 2013. — 366 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Луганскай вобласці

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1795 годзе