Паўднёвы Захад — жылы раён у паўднёва заходняй частцы Мінска. Забудоўваўся з другой паловы 1980-х. Складаецца з чатырох Праект дэталёвай планіроўкі жылога раёна Паўднёвы Захад мікрараёнаў, якія пабудаваны на перакрыжаванні цэнтральнай восі — праспекта газеты «Звязда» і папярэчных ёй праспекта Любімава, вуліц Алібегава, Голубева, Бялецкага; з бакоў абмежаваны праспектам газеты «Праўда» і вуліцай Рафіева. З захаду мяжуе з мікрараёнам Малінаўка.

Асноўныя вуліцы Праспект газеты «Праўда», праспект газеты «Звязда», праспект Дзяржынскага, праспект Любімава, вул. Голубева, вул. Алібегава, вул. Рафіева, вул. Бялецкага.

Інфраструктура

Грамадская інфраструктура У жылым раёне даволі развітая гарадская інфраструктура. У мікрараёне Паўднёвы Захад-1 размешчана аддзяленне паштовай сувязі РУП «Белпошта». Раён абслугоўвае дзве дарослыя (№ 25, № 32), дзіцячая (№ 15) і стаматалагічныя (№ 13) паліклінікі, а таксама адна жаночая кансультацыя. У кожным мікрараёне размешчаны установы дашкольнай і сярэдняй адукацыі. Асноўны грамадскі цэнтр сканцэнтраваны ўздоўж праспектаў Дзяржынскага і Газеты «Праўда». Гэта гандлёвы цэнтр «Паўднёвы Захад» для мікрараёна Паўднёвы Захад-1, ГЦ «Валгаград» для Паўднёвага Захаду-2 і ГЦ «Кірмаш» з кінатэатрам «Бярэсце», ГЗЦ «Тытан» і ГЦ «Магніт» для ўсяго жылога раёна. Таксама тут знаходзяцца суд і ЗАГС Маскоўскага раёна. Акрамя гэтага, гандлёва-бытавая інфраструктура меншага маштабу адносна раўнамерна разгрупавана па перыметры раёна.

У 1994 годзе быў адкрыты Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Раў. Побач, па адрасе пр. Газеты «Праўда» № 11Д, размяшчаецца пасольства Федэратыўнай Рэспублікі ГерманіяПасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія, Мінск.

Транспарт Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўваюць дыспетчарская станцыя Паўднёвы Захад і дыспетчарская станцыя Малінаўка-4. 7 лістапада 2012 года была адкрыта станцыя метро Пятроўшчына.

Транспартная інфраструктура мікрараёнаАфіцыйная старонка ДП «Мінсктранс» . Нумар маршрута: Назва маршрута: Заўвагі: Аўтобусныя маршруты: 23 д/с Малінаўка-4 — Гарадскі вал 28 д/с Сярова — Масюкоўшчына 30а Мінскрыбпрам — Красны БорПанядзелак — пятніца 30с Каржанеўскага — Красны Бор 50с д/с Сухарава-5 — Кірава 74с д/с Малінаўка-4 — Гарадскі Вал 75 д/с Малінаўка-4 — ст. м. Пятроўшчына 83э д/с Малінаўка-4 — ГЦ Ждановічы Акрамя панядзелка 84 д/с Малінаўка-4 — Сляпянка 103 д/с Паўднёвы захад — д/с Малінаўка-4 104 д/с Малінаўка-4 — Сеніца 116 д/с Каменная Горка-5 — Малінаўка-8 122э д/с Кунцаўшчына — С. Кавалеўскай Панядзелак — пятніца 150 Брылевічы — Азярцо 156с д/с Паўднёвы Захад — Водаачышчальная станцыя 170с АС "Паўднёва-Заходняя" — Заходнія могілкі 188с Брылевічы — Школа №188 196с д/с Малінаўка-4 — С. Кавалеўскай Панядзелак — пятніца 9.50 — 19.17 Тралейбусныя маршруты: 10 д/с Вяснянка — д/с Малінаўка-4 25 д/с Кунцаўшчына — д/с Малінаўка-4 32 ст. м. Пятроўшчына — д/с Малінаўка-4 36 д/с Паўднёвы Захад — д/с Серабранка 39 д/с Паўднёвы Захад — Сапёраў 40 д/с Карастаянавай — д/с Паўднёвы Захад 40а Семенякі — д/с Карастаянавай Панядзелак — пятніца 5.29 — 7.50, субота — нядзеля 5.29 45 д/с Сухарава-5 — ст.м. Пятроўшчына 47 д/с Малінаўка-4 — д/с Масюкоўшчына 52 д/с Малінаўка-4 — Люцынская 53 д/с Малінаўка-4 — Зялёны Луг-6 64 д/с Малінаўка-4 — д/с Дружная 90 АС "Паўднёва-Заходняя" — Семенякі Бліжэйшыя станцыі метро: станцыя Пятроўшчына

Славутасці

Побач з мікрараёнам Паўднёвы Захад-2 размешчана праваслаўная царква «Праабражэння Гасподняга» (насупраць універсама «Валгаград»).

Па адрасе праспект газеты «Звязда», насупраць дома № 32, к. 1 захаваўся курган, які датуецца XI стагоддзем. Курган быў абследаваны ў 1978 і 1980 гадах. Яшчэ адзін курган знаходзіцца насупраць дома № 26 па праспекце Любімава.

Акрамя курганоў у 1986 годзе знойдзена селішча плошчай каля 1 га, якое датуецца X—XIII стагоддзямі. Знаходзіцца яно ў 400 метрах на поўдзень ад дома № 60, к. 2 па праспекце газеты «Праўда».

Яшчэ адно паселішча, якое датуецца X—XII стагоддзямі, знаходзіцца на праспекце Любімава за кіламетр на паўднёвы ўсход ад дома № 26. Падчас земляных работ частка плошчы была разбурана. Плошча, якая захавалася (каля 0,3 га) была абследавана ў 1986 годзе.

Побач з мікрараёнам знаходзіцца парк імя Міхаіла Паўлава, які з іншага боку атачае мікрараён Малінаўка. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Любімава, Бялецкага, Курганнай і Касманаўтаў.

Праз парк працякае рака Лошыца, на рэчышчы якой створаны штучны вадаём.

Гл. таксама Парк імя Міхаіла Паўлава Станцыя метро Пятроўшчына

Крыніцы

Катэгорыя:Жылыя раёны Мінска Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск)