Уладзімір Рыгоравіч Пуцыла — беларускі суддзя і адвакат. Мае першы кваліфікацыйны клас суддзіУказ Президента Республики Беларусь от 27 августа 2004 года № 418 «О присвоении судьям судов Республики Беларусь квалификационных классов».

Біяграфія У 1996 годзе вызвалены ад пасады суддзі і прызначаны суддзёй Магілёўскага абласнога судаСборник указов Президента Республики Беларусь. 1996.

У 2004 годзе працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога суда.

18 лютага 2005 года прызначаны суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 18 февраля 2005 года № 89 «О назначении В. Г. Пуцило судьей Верховного Суда Республики Беларусь».

З 26 лютага 2008 года па 5 чэрвеня 2013 года працаваў суддзёй, потым і старшынёй Мінскага гарадскога судаУказ Президента Республики Беларусь от 26 февраля 2008 года № 124 «О председателе Минского городского суда» Указ Президента Республики Беларусь от 5 июня 2013 года № 259 «О назначении и освобождении судей судов Республики Беларусь и об изменении состава президиумов некоторых судов».

5 чэрвеня 2013 года прызначаны суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, 21 красавіка 2016 года вызвалены ад пасады па ўласным жаданніУказ Президента Республики Беларусь от 21 апреля 2016 года № 153 «О назначении и освобождении судей» .

Працуе адвакатам у адвакацкім бюро «Петрашэвіч і партнёры», спецыялізуецца на адміністрацыйным, грамадзянскім, крымінальным і гаспадарчым правеПУЦИЛО ВЛАДИМР ГРИГОРЬЕВИЧ.

Сям’я Мае сына Алега, які працуе адвакатамПУЦИЛО ОЛЕГ ВЛАДИМИРОВИЧ.

Узнагароды нагрудны знак Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі».

Санкцыі ЕС 27 лютага 2012 года Пуцыла як старшыня Мінскага гарадскога суда, які адхіліў апеляцыі палітвязняў Паўла Севярынца і Аляксандра Атрошчанкава, быў унесены ў Чорны спіс ЕўрасаюзаХто і за што трапіў у «чорны спіс»?«Чорны сьпіс» ЭўразьвязуCouncil implementing regulation (EU) No 170/2012 of 28 February 2012 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus.

Крыніцы

Катэгорыя:Суддзі Беларусі Катэгорыя:Суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Адвакаты Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС