Вядомыя ўраджэнцы Валожына:

А Дыяна Арбеніна (нар. 1974) — спявачка, паэт, музыкант, вакалістка расійскага рок-гурта «Ночные Снайперы».

Б Меір Бар-Ілан (1880—1949) — рабін, адзін з лідараў рэлігійнага сіянізму, сын Нафталі Цві Егуды Берліна. Юзаф Беркман (1838—1919) — мастак, публіцыст.

Г Святлана Горваль (нар. 1986) — беларускі камерсант, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання. Валянціна Гіруць-Русакевіч (1953—2021) — беларуская паэтэса, журналістка. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1998).

К Мікалай Казлоў (нар. 1967) — беларускі палітык, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Ізроіл Каплан (1902-2003) — пісьменнік, гісторык, рабін. Дзмітрый Міраслававіч Курловіч (нар. 1980) — беларускі географ. Кандыдат геаграфічных навук (2011), дацэнт (2014).

Л Таццяна Ліхачова (нар. 1952) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2001).

М

Іван Маркевіч (нар. 1966) — работнік раённага і абласнога кіравання ў Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Р Ізраіль Рагозін (1887—1971) — амерыканскі прадпрымальнік у тэкстыльнай прамысловасці і дабрачынец. Ганна Рубацкая (1900 — 1993) — беларуская самадзейная паэтка, захавальніца беларускай народнай песеннай спадчыны.

С Хаім Салавейчык (1853—1918) — галоўны рабін Брэст-Літоўска. Стары Улас (1865—1939) — беларускі паэт. Васіль Струк (нар. 1949) — вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, доктар тэхнічных навук, прафесар. Аляксей Сухавецкі (нар. 1982) — беларускі баскетбаліст, трэнер.

Т Алег Таўгень (нар. 1962) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар (1995).

Ч Сяргей Чарыкаў (нар. 1982) — беларускі баскетбаліст, абаронца.

Ш

Марыя Шакун (нар. 1937) — беларуская паэтка, настаўніца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2014).