Ду́дчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Дудчына.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Круцікаўскага і Шнітаўскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Полацкага раёна. 17 ліпеня 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарбачэўскага (11 населеных пунктаў: Антонава, Галубова, Дарчына, Дзейчына, Дразды, Дудчына, Крывашапава, Крыжы, Латышы, Старына, Ямна) і Заборскага (8 населеных пунктаў: Грышына, Дзмітрава, Ільіна, Лісіцы, Нізінкі, Смальяны, Хоцькава, Шнітаўка) сельсаветаўРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071)..

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Полацкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Расонскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1964 годзе