Іван Іванавіч Пе́шкур (, в. Вострава, Капыльскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі мастак тэатра, жывапісец.
Біяграфія Скончыў у 1939 годзе Віцебскае мастацкае вучылішча (настаўнікі У. Хрусталёў, І. Ахрэмчык, В. Дзежыц, Л. Лейтман, Ф. Фогт, Х. Даркевіч). Быў рэкамендаваны для паступлення ў мастацкую акадэмію імя Рэпіна ў Ленінград. Аднак быў мабілізаваны і замест працягу вучобы прышлося адправіцца на савецка-фінскую вайнуПешкур Иван Иванович (21.12.1921—12.10.1980).
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, падчас якой стварыў шэраг сатырычных антыфашысцкіх плакатаў.
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прымаў удзел у адраджэнні і развіцці тэатральна-дэкаратыўнага мастацтва рэспублікі. У 1944—1957 і 1970—1980 гадах мастак Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1948 г. на Усесаюзным фестывалі за спектакль «Папараць-кветка» атрымаў дыплом лаурэата. У 1957—1970 гадах у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача, з 1962 года галоўны мастак. З 1951 г. удзельнік мастацкіх выставак.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1960 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1956 года.
Творчасць
Аформіў спектаклі «» Дж. Пучыні (1953), «Русалка» А. Даргамыжскага (1955), «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага (1956), «Папараць-кветка» (1957) і «Над хвалямі Серабранкі» (1961) І. Козела, «За лясамі дрымучымі» А. Вольскага і П. Макаля, «Не верце цішыні» І. Шамякіна (абодва 1958), «Дама-невідзімка» П. Кальдэрона (1964), «Чырвоная шапачка» Я. Шварца (1967), «Мядовы месяц» К. Губарэвіча (1970) і інш.
У 1967 г. для музея Вялікай Айчыннай вайны (у супрацоўніцтве з мастаком Я. Красоўскім) напісаў дыяраму «Лагер смерці у Малым Трасцянцы».
Займаўся таксама станковым жывапісам, пісаў партрэты, пейзажы. Сярод жывапісных работ «Бярозы» (1960), «Крыжоўка» (1971), «Заслаўе», «Курган Славы» (абедзве 1972), «Рака Вяча» (1973), «Зімовыя далі» (1974) і інш.
Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі.
Узнагароды Творчая дзейнасць адзначаны ордэнам «Знак Пашаны», а таксама Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета і граматай Міністэрства культуры БССР.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Тэатральныя мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі