Дамінез Барнет (нар. , Флінт, ЗША) — амерыканскі баскетбаліст.

Кар’ера Пачаў займацца баскетболам у Паўночна-заходняй старэйшай школе ў камандзе «Flint». Потым былі 4 гады (2012—2016) ва ўніверсітэце Давенпорту ў NCIA (асацыяцыя малых коледжаў і ўніверсітэтаў), дзе ён адразу замацаваўся ў стартавай пяцёрцы.

Свой першы прафесійны год Барнет правёў у Еўропе і асеў на паўтара года ў чэшскай «Pardubice» (2016—2018). У студзені 2018 года абаронца перабіраецца ў латышскі «Ventspils», з якім стаў чэмпіёнам Латвіі, а сезон 2018/19 правёў у Італіі — «De Longhi Treviso Basket», дзе правёў 43 гульні, набіраючы ў сярэднім 13,2 ачка, 3,6 падбору і 3,3 рэзультатыўныя перадачы.

У жніўні 2019 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»Вітаем у складзе «Цмокаў» Дамінэза Барнэта Доминез Барнетт пополнил стан «Цмоки-Минск». У верасні 2019 года стаў з клубам уладальнікам Кубка Беларусі. У Адзінай лізе ВТБ выступаў за «Цмокі-Мінск» да спынення турніру ў сакавіку 2020 года з-за пандэміі COVID-19. Правёў у лізе 18 гульняў, набіраючы ў сярэднім 14,1 ачкоў, 3 падборы і 2,8 рэзультатыўных перадачаў. У ліпені 2020 года пакінуў клуб пасля заканчэння тэрміну кантрактаБарнетт покидает «Цмоки-Минск».

У далейшым Барнет выступаў за клубы «MZT Skopje» (Паўночная Македонія, 2021), «Pardubice» (Чэхія, 2021), «Vichy-Clermont» (Францыя, 2021/22), «Ironi Nahariya» (Ізраіль, 2022/23).

Крыніцы

Спасылкі Профіль на сайце eurobasket.com Профіль на сайце championat.com Профіль на сайце soccerstand.com

Катэгорыя:Баскетбалісты ЗША Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі «Вэнтспілса» (баскетбол)