Замежныя наступствы Тыграйскага канфлікту — уплыў узброенага канфлікту ў эфіопскім рэгіёне Тыграй, які ўспыхнуў у лістападзе 2020 года, на іншыя краіны. Пераважна наступствы дадзеных падзей выпрабавалі суседнія Судан і Эрытрэя.
Бежанцы Нестабільная палітычная сітуацыя ў суседніх дзяржавах і шматгадовыя канфлікты прывялі да таго, што Эфіопія стала адным з найбуйнейшых цэнтраў прытулку для бежанцаў у свеце. На пачатак 2020 года ў краіне пражывала 735 204 бежанцаў, у асноўным з Паўднёвага Судана. Значнай была і доля грамадзян Эрытрэі. Тыграй быў адным з рэгіёнаў, дзе ісавала значная колькасць бежанцаўEthiopia Country Refugee Response Plan 2020-2021.
Успышка канфлікту павярнулася да змены роляў: менавіта грамадзяне Эфіопіі сталі бежанцамі. Па даных УВКБ на 13 лістапада 2020 года, больш за 14,5 тыс. дзяцей, жанчын і мужчын беглі ад вайны ў Паўднёвы і Паўночны Суданы. Акрамя таго, многія эфіопы пакінулі свае дамы і праніклі ў глыб краіны, дзе не вяліся баі. У той жа час значна пагоршылася становішча 96 тысяч бежанцаў з Эрытрэі, якія пражывалі ў ТыграіHumanitarian crisis deepens amid ongoing clashes in Ethiopia’s Tigray region. Ужо на 18-га, паводле заявы кіраўніка Нацыянальнай камісіі па справах бежанцаў Судана Абдула Сулеймана, у краіне налічвалася 36 тысяч бежанцаў з суседняй дзяржавы. Як адзначылі ў Чырвоным Крыжы, у Эфіопіі і за яе межамі разгортваецца «катастрафічны гуманітарны крызіс»В Судан прибыли более 36 тысяч беженцев из Эфиопии // Russia Today, 18 ноября 2020. Шмат эфіопаў перабіраліся праз памежную раку ў суданскі цэнтр для бежанцаў «Хамдаят»НЕ МЕНЕЕ 20 ТЫСЯЧ ЭФИОПЦЕВ БЕЖАЛИ В СУДАН, СПАСАЯСЬ ОТ КОНФЛИКТА В ТЫГРАЕ // NTD, 16 ноября 2020. Яго пабудавалі ля вёскі Вад Музаміл, у «трохвугольніку» паміж ракой Тэкэзэ, эрытрэйскай і эфіопскай межамі.
У канцы лістапада Хамдаят наведаў Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі. Па стане на 4 снежня таго ж года, паводле паведамленняў гэтага чыноўніка, у Судан прыбыло 47 000 эфіопскіх бежанцаў. Сярод іх 11 150 былі пераведзены з Хамдаята і іншага памежнага лагера Абдэрафі ў лагер Ум-Ракуба за 70 км ад судана-эфіопскай мяжы. Па стане на пачатак 2021 года колькасць эфіопскіх бежанцаў у Судане цалкам узрасла да 61 000 чалавек. Значная частка з іх размясцілася ў «Хамдаят». Сітуацыя ў гэтым і іншых лагерах час ад часу абвастралася з-за сутыкненняў паміж варагуючымі этнасамі тыграі і амхара.
У гэты час эрытрэйскі мігранты, якія апынуліся ў зоне канфлікту, былі гвалтоўна вернуты на радзіму эрытрэйскай арміяй, якая заняла частку Тыграя. У перыяд з лістапада 2020 па люты 2021 каля 20 тысяч эрытрэйцаў з лагераў бежанцаў «Хітсат» і «Шымельба» падвергліся гвалтоўнай рэпатрыяцыі. Аднак афіцыйнай статыстыкай ААН яны былі пазначаны як зніклыя без вестак, паколькі дакладна не вядома, колькі людзей жывымі дабраліся да Эрытрэі.
Інтэрналізацыя Эрытрэя
9 лістапада 2020, каментуючы бітву за Хамеру, прэзідэнт мяцежнага рэгіёну Тыграй Дэбрэцыан Гебрэмікаэль заявіў, што ў баявых дзеяннях на баку ўрада ўдзельнічае эрытрэйская армія. Аднак урад Эрытрэі адмаўляў свой удзел у вайне. Эфіопскі ўрад таксама першапачаткова абвяргаў такога кшталту інфармацыю, але 23 сакавіка 2021 прэм’ер-міністр Абій Ахмед Алі афіцыйна пацвердзіў, што эрытрэйскія войскі знаходзяцца ў зоне баявых дзеянняўethiopian pm confirms eritrean troops entered tigray during recent conflict. 16 красавіка гэта пацвердзіла і пастаянны прадстаўнік Эрытрэі пры ААН Сафія Тэсфамарыам. Войскі Эрытрэі занялі частку паўночных раёнаў Тыграя. Да пачатку аперацыі «Алула» яны кантралявалі такія гарады як Шыр, Аксум і Адва. Сярод падраздзяленняў у баях былі заўважаны 21-я і 32-я пяхотныя дывізіі.
14 лістапада 2020 года некалькі ракет, выпушчаных з Эфіопіі, уразілі горад Асмара, сталіцу Эрытрэі. Дзве ракеты трапілі ў Міжнародны аэрапорт.
У той жа дзень урад Эрытрэі пацвердзіў, што ракеты былі выпушчаны па сталіцы, але адмаўляў, што горад быў уражаны, заявіўшы, што яны прызямліліся ў сельскай мясцовасці. Напад быў здзейснены ўсяго праз некалькі гадзін пасля таго, як Народны фронт вызвалення Тыграя (НФВТ) прыгразіў нанесці ўдар па краіне, абвінаваціўшы яе ў падтрымцы цэнтральнага ўрада Эфіопіі ў канфлікце. Афіцыйна пра абстрэл было абвешчана раніцай 15 лістападаРакеты, выпущенные из Эфиопии попали в столицу Эритреи. Як перадаў самалійскі навінавы партал Somali Guardian, пасля атакі на Асмэру на мяжы пачаліся баявыя дзеянні з выкарыстаннем цяжкай артылерыі. Па даных журналістаў, з-за інтэнсіўных абстрэлаў жыхары памежных раёнаў Эрытрэі пакідалі свае дамы і шукалі прытулку ў горных пячорах. У той жа час лідары Народнага фронту заявілі, што эрытрэйскія матарызаваныя часці перайшлі дзяржграніцуСМИ: на границе между Эритреей и штатом Тыграй идут бои // Anews, 16 ноября 2020.
Галоўны дыпламат дзярждэпартамента ЗША ў Афрыцы Тыбар Надзь асудзіў напады сіл Тыграя на дзяржаву, назваўшы іх «намаганнямі ў інтэрнацыяналізацыі канфлікту»Десять тысяч заключенных пропали без вести в Эфиопии // Tengrinews, 15 ноября 2020.
Увечары 27 лістапада сілы НФВТ выпусцілі па меншай меры 4 ракеты па горадзе Асмэра ў Эрытрэі, усе ракеты ўпалі паблізу жылых кварталаўЭфиопские повстанцы обстреляли ракетами Эритрею. Увечары 28 лістапада сілы НФВТ выпусцілі яшчэ па меншай меры 6 ракет па горадзе Асмэра ў ЭрытрэіRockets target in Eritrean capital.
Судан У снежні 2020 года на фоне вайны ў Тыграі абвастрылася даўняя памежная спрэчка паміж Эфіопіяй і Суданам вакол раёнаў Курайша і Аль-Фашака. Гэтыя землі былі засвоены эфіопамі, аднак на іх прэтэндавалі суданцы. 5 снежня Узброеныя сілы Судана занялі спрэчныя сельскагаспадарчыя тэрыторыі ў Аль-Фашака"Sudanese Military Enters Disputed Lands Neighboring Tigray Region", By Naba Mohiedeen, voanews.com. December 05, 2020.. 12 снежня эфіопскі бок абвінаваціў улады суседняй краіны ў падтрымцы паўстанцаў НФВТ"Board accuses Sudanese forces of conspiring with TPLF to kill civilians", By Yonas Abiye, thereporterethiopia.com. 12 December 2020.. Неўзабаве на мяжы адбыліся першыя сутыкненні. Праз некаторы час суданская армія выбіла праціўніка з Курайшы і Фашакі, але баі працягваліся.
Катэгорыя:Тыграйскі канфлікт Катэгорыя:Падзеі ў Афрыцы