Алё́саўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Алёсы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дрэтунскага раёна Полацкай акругі БССР. З 3 ліпеня 1925 года ў складзе Краснапольскага, з 4 жніўня 1927 года ў складзе Полацкага раёнаў Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці. 17 лістапада 1948 года да сельсавета далучана большая частка скасаванага Васільеўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 17 ноября 1948 г. Об упразднении Васильевского сельского Совета, Полоцкого района, Полоцкой области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 8 студзеня 1954 года сельсавет у Полацкім раёне Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Маласітнянскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Полацкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дрэтунскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Краснапольскага раёна (Полацкая акруга) Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе