Firefox, Mozilla Firefox () — свабодны браўзер з адкрытым зыходным кодам, распрацаваны сумесна Mozilla Foundation і яе даччынай кампаніяй Mozilla Corporation.
У браўзеры ёсць укладачны інтэрфейс, праверка арфаграфіі, пошук па меры набору, «жывыя закладкі», менеджар загрузак, пошукавая сістэма. Новыя функцыі можна дадаваць з дапамогай пашырэнняў.
Firefox выпускаюць для Microsoft Windows, Mac OS X, Linux, яго парты даступныя для розных Unix і Unix-падобных аперацыйных сістэм, у тым ліку FreeBSD і OpenBSD. Таксама даступны для Android і iOS. Код браўзера распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй MPL ад Mozilla.
Firefox створаны ў 2002 годзе пад кодавай назвай «Phoenix» членамі супольнасці Mozilla. Падчас бэта-тэсціравання браўзер атрымаў высокую ацэнку за хуткасць і бяспеку ў параўнанні з Internet Explorer 6, які дамінаваў у той час. Версія Firefox 1.0 выпушчана 9 лістапада 2004 года і за наступныя 9 месяцаў браўзер быў загружаны 50 мільёнаў разоў. Ён лічыцца духоўным пераемнікам Netscape Navigator, бо супольнасць Mozilla была створана Netscape у 1998 годзе да таго, як іх набыла AOL.
Доля выкарыстання Firefox вырасла да максімуму ў 32,21 % у лістападзе 2009 года, пазней зніжалася праз канкурэнцыю з Google Chrome. Станам на снежань 2022 года доля выкарыстання Firefox як настольнага вэб-браўзера складае 7,1 %, што робіць яго чацвёртым па папулярнасці настольным вэб-браўзерам пасля Google Chrome (66,1 %), Microsoft Edge (11,2 %) і Safari (9,6 %).
Спасылкі Афіцыйны сайт Пашырэнні Firefox
Катэгорыя:Браўзеры
Катэгорыя:FSF/UNESCO Катэгорыя:Браўзеры пад POSIX-сістэмы Катэгорыя:Свабодныя браўзеры Катэгорыя:Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C++ Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на JavaScript Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе