The Guardian — штодзённая газета у Вялікабрытаніі, заснаваная ў Манчэстэры ў 1821 годзе пад назвай The Manchester Guardian. У 1959 годзе змяніла назву на цяперашнюю, а ў 1964 г. рэдакцыя пераехала ў Лондан. Нядзельны выпуск аформлены ў выглядзе газеты The Observer (стала часткай групы Guardian ў 1993 г.). Сайт газеты — самы наведвальны з сайтаў брытанскіх газет, прычым яго матэрыялы могуць адрознівацца ад матэрыялаў папяровага выдання.
Належыць групе кампаній Guardian Media Group.
Па палітычных поглядах выданне адносяць да леваліберальных, лічыцца, што рэдакцыя пры гэтым знаходзіцца ў дастаткова блізкіх адносінах з кіруючай Лейбарысцкай партыяй.
12 верасня 2005 года брытанская газета The Guardian перайшла на паменшаны фармат — «берлінер». Газета стала на 6 сантыметраў вузейшай і на 12 — карацейшай. Фармат «берлінер» падобны па знешнім выглядзе да таблоіднага фармату (А3), аднак крыху адрозніваецца ад яго па памерах. Змяніўся ў новай версіі The Guardian і шрыфт матэрыялаў, і лагатып. Новае напісанне назвы газеты зроблена белымі літарамі на фіялетавым фоне. На думку экспертаў па вывучэнні брытанскага медыя-рынку, «новы лагатып стаў больш падобным па дызайне да лагатыпаў інтэрнэт-выданняў».
З 2006 года на паменшаны фармат перайшлі і выданні The Guardian, і нядзельны штотыднёвік The Observer.
Галоўныя рэдактары
Джон Эдвард Тэйлар (1821—1844) Джэрэмі Гарнет (1844—1861) (сумесна з Расэлам Скотам Тэйларам з 1847 па 1848) Эдвард Тэйлар (1861—1872) Чарлз Прэствіч Скот (1872—1929) Тэд Скот (1929—1932) Уільям Персіваль Крозье (1932—1944) Альфрэд Паўэл Уодсварт (1944—1956) Элестер Хізерынгтан (1956—1975) Пітэр Прэстан (1975—1995) Алан Расбрыджэр (1995—2015) Кэтрын Вінэр (2015 — цяперашні час)
Крытыка газеты ў прадузятасці
Па звестках брытанскай арганізацыі «Honest reporting», што ставіць сваёй мэтай збалансаванае асвятленне дзеянняў Ізраіля ў СМІ, і іншых крыніц, «Гардыян» часта мае антыізраільскі ўхіл, вядомая сваім пастаянным «зрухам» у бок арабскага пункту гледжання Guardian’s One-Sided Analysis, HonestReporting, 1 November 2007 The Guardian’s Disappointing Response, HonestReporting, 20 August 2008 A British journalist in Israel chronicles the shocking, systematic anti-Israel bias of the European media, by Tom Gross, June 27, 2007 More Predictable Anti-Israeli Bias in the BBC and Guardian newspaper, by JohnDemetriou, 28 December, 2008 'Guardian' editor apologizes for Jenin editorial, The Jeusalem Post, Mar. 3, 2008
У той жа час і сама арганізацыя Honest reporting падвяргалася крытыцы Барбарай Матус за прадузятасць, аднабаковасць і фраз з кантэксту: Caught in the Crossfire American Journalism review, Barbara Matusow, June / July 2004
Пры гэтым сама Б. Матус заўважана ў выкарыстанні некарэктных даных з адпаведнымі з іх высновамі: 'Crossfire' Fallout at AJR, August 6, 2004 Who guards The Guardian? September 9, 2009 .
Мянушка
Мянушка The Grauniad была дадзена газеце сатырычным часопісам Private Eye. Мянушка звязана з тым, што газета стала вядомая мноствам тыпаграфічных памылак, такіх як няправільнае напісанне ўласнай назвы The Gaurdian. Дамен grauniad.co.uk зарэгістраваны на імя газеты і перанакіроўвае ўсе запыты да яго на афіцыйны сайт газеты.
Самы першы выпуск The Guardian таксама ўтрымліваў шэраг памылак. Магчыма, найбольш заўважнай была абдрукоўка ў нататцы пра таргі, у якой слова «аўкцыён» (auction) было надрукавана ў выглядзе atction.
Спасылкі
Афіцыйны сайт часопіса Private Eye
Катэгорыя:Газеты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1821 годзе