Сямён Дзмітрыевіч з князёў друцкіх (памёр пасля 1422) — вялікалітоўскі арыстакрат.

Сын друцкага князя Дзмітрыя Міхайлавіча.

Упершыню згаданы ў 1401 года ва ўласнай пісьмовай прысязе па смерці Вітаўта захаваць вернасць польскай кароне.

Па смерці князя Андрэя Гальшанскага, мужа сваёй сястры Аляксандры, апекаваў іх дачок — сваіх пляменніц князёвен Васілісу, Соф’ю і Марыю. У 1422 годзе выдаў Васілісу замуж за князя бельскага Івана Уладзіміравіча, а Соф’ю — за польскага караля Уладзіслава Ягайлу.

Сям’я Меў сыноў Івана Бабу, Дзмітрыя Сякіру, Васіля Краснага, Рыгора, Міхаіла Балабана і Івана Пуцяту.

Літаратура Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.

Катэгорыя:Друцкія