Генадзь Міхайлавіч Гарбук (, в. Глыбачка, Ушацкі раён — ) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Народны артыст Беларусі (1980).
Біяграфічныя звесткі У 1958 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (курс Д. Арлова), пасля якога працаваў акцёрам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. З 1962 — у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
Творчасць Мастацтву акцёра ўласцівы моцны тэмперамент, глыбокае псіхалагічнае спасціжэнне характараў. Майстар яркай сцэнічнай дэталі, гратэску. Створаныя Гарбуком вобразы адметныя павышай драматычнай напружанасцю, эмацыянальнасцю, глыбокім псіхалагічным разуменнем характараў.
Найбольш яркія характары стварыў у нацыянальным рэпертуары: Васіль (спектакль і тэлевізійная пастаноўка «Людзі на балоце» паводле І. Мележа, за тэлеверсію Дзяржаўная прэмія БССР 1966 года), Сымон («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Зёлкін («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Яўмень («Ажаніцца — не журыцца» М. Чарота і Далецкіх), Клёпкін, Прокусаў («Пагарэльцы», «Верачка» А. Макаёнка), Андрэй Буслай («Парог» А. Дударава).
Імкненнем да арыгінальнай інтэрпрэтацыі пазначаны ролі Г. Гарбука ў класічным і сучасным рэпертуары: Акцёр («» М. Горкага), Ціхан («» А. Астроўскага), («Рэвізор» М. Гогаля), Бярозкін («Залатая карэта» Л. Лявонава), Кэлін («Святая святых» ) і інш.
Здымаецца ў тэлевізійных пастаноўках («Трэцяе пакаленне» па К. Чорнаму — Міхал Тварыцкі, «Трывожнае шчасце» па І. Шамякіну — Пятро Шапятовіч, «Завеі, снежань» па І. Мележу — Апейка, «Плач перапёлкі» па І. Чыгрынаву — Радзівон Чубар, «Крыло цішыні» па Я. Сіпакову — Дзед Басыла), «» Г. Гаўптмана — Марыц Егер, і ў кіно («Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Белыя росы», «Чорны замак Альшанскі») і інш.
Ролі ў тэатры «Рускія людзі» К. М. Сіманава — Ільін «» У. Шэкспіра — Ламор «Дзівак» — Халід «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы — Зёлкін «Палата» — Цярохін «Мой бедны Марат» А. Арбузава — Леанідзік «Людзі на балоце» паводле І. Мележа — Васіль «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона — Касцюкевіч «Блакада» — — Дзяніска «» М. Горкага — Акцёр «Дзесять сутак за любоў» і — Грачоў «Памяць сэрца» — Антоніа Тарачыні «Начное дзяжурства» А. Дзяледзіка — Марозаў «Залатая карэта» Л. Лявонава — Бярозкін «Раскіданае гняздо» Я. Купалы — Сымон «Таблетку пад язык» А. Макаёнка — Ломцеў «Брама неўміручасці» К. Крапівы — Сымон Бабровіч «Стары Новы Год» — Вася «Характары» В. Шукшына — Андрэй Ерын «» А. Астроўскага — Кабанаў, Ціхан Святая святых — Келін Абабій «» — Сіпаты «Дзверы грукаюць» Бацька «Ваня, як ты тут?» — Максім Ярыкаў «Парог» — Андрэй Буслай «Рэвізор» М. Гогаля — «Закон вечнасці» — Міліцыянер, Дуту «Верачка» А. Макаёнка — Пракусаў «Пагарэльцы» А. Макаёнка — Сілан «Радавыя» — Дзерваед «Бераг» — Гранабураў «Памінальная малітва» Шолам-Алейхема — Лейзер «Вежа» — Юрка Казубоўскі «Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева — Сват Аўдзея «Плач перапёлкі» І. Чыгрынава — Мікіта Драніца «Успаміны» — Турноўскі «Звон — не малітва» — Холад «Паўлінка» — Пранцысь Пустарэвіч, Сцяпан Крыніцкі «Умовы дыктуе жанчына» — Ён «Касцюмер» — Джэфры Торнтан «Князь Вітаўт» — Рамеснік «Парфен і Аляксандра» — Парфен «Піраміда Хеопса» — Сямёнаў «» А. Астроўскага — Рыспалажэнскі «Эрык XIV» — Монс «Чычыкаў» — Манілаў «Вечар» — Мікіта «Сымон-музыка» — Дзед Курыла «Маэстра» — Іваноў, скрыпка і інш.
Праца ў кіно 1970 — Руіны страляюць — Мікола 1971 — Паланэз Агінскага — камандзір патрызанскага атрада 1973 — Тартак 1973 — 1974 — 1975 — Ваўчыная зграя 1979 — Дзень вяртання 1980 — Буслянё — Пятрок 1981 — Людзі на балоце — бацька Ганны 1982 — Раскіданае гняздо 1982 — Подых навальніцы 1983 — Белыя росы — Андрэй Ходас, старэйшы сын 1983 — Чорны замак Альшанскі 1985 — Трэцяе пакаленне 1985 — Навучыся танцаваць 1986 — — Антось 1986 — Знак бяды — Пятрок Багацька 1987 — 1987 — Цыганка Аза 1988 — Баграная трава 1989 — Во бару брусніца 1989 — І паўторыцца ўсё 1990 — 1990 — 1990 — Маці ўрагану 1991 — Ноч пры дарозе 1991 — Сівая легенда 1992 — Кааператыў «Палітбюро», ці Будзе доўгім развітанне 1992 — Ванька-ўстанька 1993 — Тутэйшыя 1993 — Птушкі бяз гнёздаў 1995 — На чорных лядах 1996 — Шэльма 1996 — З пекла ў пекла 1997 — Маё дзела цялячае… 1998 — Ахвота жыць 1998 — Маленькі баец 2003 — 2003 — — гаспадар хутару Марак 2003 — Паўночны Сфінкс 2003 — Анастасія Слуцкая 2005 — Бацькоўскі дом 2006 — Я памятаю 2007 — Ворагі 2008 — Пакуль мы жывыя 2011 — Талаш — Васіль Талаш 2012 — Крыніца шчасця — Аляксандр 2013 — Зімні вальс — Арсеній Уладзіміравіч Міхайлаў 2008 — Каменская-5 2009 — Кадэт 2009 — 2009 — Іван Грозны — Паісі 2010 — Брэсцкая крэпасць 2011 — Клопат
Узнагароды і прэміі Народны артыст Беларускай ССР (1980) Дзяржаўная прэмія СССР (1984) — за выкананне ролі ў фільме «Людзі на балоце» медаль Францыска Скарыны (1995) Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2005)Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 24 ноября 2005 г. № 1327 «Аб узнагароджанні групы артыстаў дзяржаўнай установы „Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы“ Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь». Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006)Указ Президента Республики Беларусь от 31 декабря 2006 г. № 771 «Аб прысуджэнні спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2006 года» прэмія «За духоўнае адраджэнне» прэмія Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка» (2010)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы