Васіль Сямёнавіч «Красны» (каля 1410 — пасля 1448) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, намеснік віцебскі (з 1431 года).
Біяграфія Прадстаўнік княскага роду Друцкіх, сын Сямёна Дзмітрыевіча.
У дакументах з’яўляецца ў 1431 як намеснік віцебскі. Удзельнічаў у бітве пад Ашмянамі ў 1432 годзе на баку Свідрыгайлы, разам з братам Дзмітрыем трапіў у палон. Быў жанаты з сястрою князя Фёдара Варатынскага, меў сына Івана (каля 1450 — пасля 1516).
Літаратура Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Друцкія Катэгорыя:Прыхільнікі Свідрыгайлы Альгердавіча Катэгорыя:Намеснікі віцебскія