Юзаф (Восіп Пятровіч) Твардоўскі (; ; 1786—1840) — матэматык, прафесар і рэктар Імператарскага Віленскага ўніверсітэта у 1823—1824 гг.; надворны саветнік.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Твардоўскіх герба «Агоньчык». Нарадзіўся ў сям’і генерал-маёр Пятра Антонія Твардоўскага.

Скончыў Віленскі ўніверсітэт у 1807 годзе са ступенню доктара філасофіі. У канцы 1822 года саветам Віленскага ўніверсітэта па прапанове князя Адама Чартарыйскага ён быў выбраны (у пачатку 1823 года зацверджаны) на пасаду рэктара і зроблены ардынарным прафесарам чыстай матэматыкі.

Да свайго абрання Твардоўскі стаяў убаку ад акадэмічнага жыцця і жыў у сваім багатым маёнтку Велясніца, займаючыся матэматыкай. Быў віцэ-маршалкам шляхты Пінскага павета Мінскай губерні. Знаходжанне Твардоўскага на пасадзе рэктара прыпала на час працэсу філаматаў, які паслужыў нагодай да закрыцця ўніверсітэта. З мэтай барацьбы з гэтым рухам Твардоўскі распрацаваў «Правілы для слухачоў універсітэта», якімі быў уведзены ўзмоцнены нагляд за студэнтамі ў сценах і па-за ўніверсітэтам. Аднак меры, прадпрыманыя ўніверсітэцкім начальствам, не прывялі да жаданых вынікаў, 17 мая 1823 года Твардоўскі нават быў арыштаваны, але неўзабаве вызвалены. Калі ж у 1824 годзе Навасільцаў заявіў Твардоўскаму, што ўрад не давярае ўніверсітэту і вымушаны будзе рэарганізаваць яго, ён, бачачы сваё бяссілле, падаў у адстаўку і вярнуўся ў свой маёнтак.

Узнагароды Кавалер ордэна Святой Ганны 2-й ступені.

Сям’я У 1812 годзе ажаніўся з Тэафіліяй з Мікульскіх (1784/1785 — 24.03.1878). Меў дзяцей: Казімір (1813—1886). Ажаніўся з Міхалінай з ВаловічаўНесцярчук Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — 336 с.: іл. ISBN 985-6302-37-4., дачкой Юзафа Валовіча. Атрымаў у спадчыну ад бацькі маёнтак Велясніца. Эдвард. Ажаніўся з Геленай са Стравінскіх, дачкой Адама Стравінскага, суддзі Слонімскага паветаO rodzinie Strawińskich, Niewierasów i Gejnów wg Małgorzaty. Міравы пасрэднік у Ваўкавыскім павеце. За ўдзел у паўстанні 1863 года сасланы ў Нарым Томскай губерні, але, верагодна, па просьбе жонкі, па стане здароўя быў пакінуты ў Томску. Памёр 22 чэрвеня 1866 года ад інсульту (напэўна, не ў Томску, бо яго там не пахавалі)Ostromęcka J., Pamiętnik z lat 1862—1911, (oprac. Anna Brus) Warszawa 2004. Марыя (1840-?), у шлюбе з Генрыкам Скірмунтам з Моладава.

Жонка Тэафілія пахаваная на Старых могілках у Пінску.

Працы «Zagajenie posiedzenia publicznego cesarskiego universytetu Wilenskiego» (Wilno); «О terazniejszym stanie oswiecenia pospolstwa tadziez o szkolach. parafialnych i o funduszach na ubogich uczniów w gubernii Minskiéj» (Wilno 1819). «Kniaze Adam Czartoryski i Jósef Twardowski korrespondenza 1822—1824»

Літаратура

Twardowski Józef

Катэгорыя:Матэматыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Рэктары Катэгорыя:Надворныя саветнікі Юзаф Катэгорыя:Павятовыя маршалкі пінскія