Трафім Батвінка (; 1782 — пасля 1814) — расійскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Паходзіў ён з Магілёўшчыны. Паходзіў са шляхецкага роду Бутвілоўскіх-Батвінкаў герба «Старыконь», які спрадвеку пражываў у Вількамірскім павеце, а пасля перабраўся на Магілёўшчыну. Нарадзіўся ў сям’і Юзафа (Язэпа), відаць, млынара. Меў старэйшага брата ГеранімаPolski slownik biograficzny (Том 2), Polska Akademia Umiejętności, ISBN 8386301015.
На дзяржаўнай службе з 31 снежня 1806 годаСписок гражданским чинам первых четырех классов. Сваю службовую кар’еру Батвінка распачаў у Магілёўскім земскім судзе. Чэрыкаўскі земскі спраўнік. У 1812 г. спрыяў пераправе 2-й Заходняй арміі цераз р. Сож . У жніўні 1812 г. быў накіраваны ў Магілёўскую губерню, занятую праціўнікам для збору звестак пра становішча ў тыле Вялікай армііВ. Безотосный. Разведка и планы сторон в 1812 году. 2005.
Атрымаў за шматгадовую службу чын тытулярнага саветніка, а таксама пасаду в. а. асэсара ў Магілёўскай казённай палаце. Саветнік Гродзенскага губернскага праўлення. 22 мая 1846 года атрымаў чын сапраўднага стацкага саветніка. Адміністратар Княства Ловіцкага. Меў дараванне 2700 рублёў і казённую кватэру.
Узнагароды Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені (1822); Ордэн Святой Ганны 2-й ступені (30 студзеня 1825); Брыльянтавы знак ордэна Святой Ганны (1827); Ордэн Святога Уладзіміра 3-й ступені (1840).
Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Расійскай імперыі Катэгорыя:Правадзейныя стацкія саветнікі Катэгорыя:Удзельнікі вайны 1812 года