«Сем» () — мастацкі фільм 1995 года рэжысёра Дэвіда Фінчэра. Галоўныя ролі выканалі Брэд Піт, Морган Фрымэн, Гвінет Пэлтрау, Кевін Спейсі.
Сюжэт Дэтэктыў Уільям Сомерсет — ветэран крымінальнага вышуку, які марыць сысці на пенсію і з’ехаць падалей ад горада і яго грэшных жыхароў. За 7 дзён да пенсіі на Сомерсета звальваюцца дзве непрыемнасці: малады напарнік Мілс і асабліва пачварнае забойства. Востры розум дасведчанага сышчыка адразу вызначае, што за гэтым злачынствам, хутчэй за ўсё, будуць іншыя. Навіны пацвярджаюць яго здагадку. Зразумеўшы, што забойца карае свае ахвяры за ўчыненыя iмi смяротныя грахі, дэтэктыў устае перад выбарам: вярнуцца да працы альбо сысці і перадаць справу свайму менш дасведчанаму напарніку.
Акцёрскі склад Брэд Піт — дэтэктыў Дэвід Мілс Морган Фрымэн — дэтэктыў Уільям Сомерсет Гвінет Пэлтрау — Трэйсі Мілс Кевін Спейсі — Джон Доў
Крытыка Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў».
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 29 кінаўзнагародамі і яшчэ 42 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы ЗША 1995 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1995 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 1995 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 1995 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-трылеры ЗША Катэгорыя:Крымінальныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы пра рэлігію Катэгорыя:Фільмы Дэвіда Фінчэра Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Говард Шор Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)