Печскі ўніверсітэт () — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Печ.

Агульная характарыстыка Установа ўзыходзіць сваімі каранямі аж да сярэднявечнага ўніверсітэта, заснаванага ў Печы ў 1367 годзе каралём Людовікам I. У цяперашні час універсітэт налічвае 20 тысяч студэнтаў, каля 4 500 з якіх з’яўляюцца замежнымі грамадзянами, якія навучаюцца на англійскай ці нямецкай мовах.

Структура факультэт бізнесу і эканомікі факультэт культуралогіі, адукацыі і рэгіянальнага развіцця факультэт інжынерных і інфармацыйных тэхналогій факультэт медыцынскіх навук факультэт гуманітарных і сацыяльных навук факультэт музыкі і выяўленчых мастацтваў фармацэўтычны факультэт факультэт прыродазнаўчых навук юрыдычны факультэт

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Венгрыі Катэгорыя:Печ (Венгрыя)