Абчу́га, Палянка — рака ў Беларусі, у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці і Крупскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Бобр (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 64 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰. Пачынаецца каля вёскі Ліцвякі Талачынскага раёна, вусце каля вёскі Абчуга Крупскага раёна. У высокай плыні каналізаваная.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.

Катэгорыя:Рэкі Крупскага раёна Катэгорыя:Рэкі Талачынскага раёна Катэгорыя:Прытокі Бабра