Чацвёртая Эпоха Серадзем’я — перыяд гісторыі Серадзем’я ў Легендарыуме Толкіна. Чацвёртая Эпоха распачалася пасля падзення Саўрана і знішчэння Адзінага Пярсцёнка, аднак афіцыйны пачатак эпохі адбыўся двума гадамі пазней, калі хавальнікі Трох Пярсцёнкаў пакінулі Серадзем’е, адплыўшы на Закрайні Захад ().

Паколькі падзеі ўсіх літаратурных твораў Толкіна, прысвечаных Серадзем’ю, адбываюцца ў больш раннія часы, інфармацыі пра падзеі Чацвёртай Эпохі параўнальна мала. Амаль усе звесткі тычацца першага стагоддзя і сабраны ў дадатках да «Уладара Пярсцёнкаў». Інфармацыі пра пазнейшыя падзеі ў Серадзем’і практычна не існуе. Застаецца невядомай і працягласць Чацвёртай Эпохі.

Храналогія падзей

У прыведзеным храналагічным спісе прысутнічаюць наступныя скарачэнні: Ч. Э. — Чацвёртая Эпоха, Ш. Л. — Шырскае летазлічэнне.

9 Ч. Э. (1430 Ш. Л.) — Нараджаецца Фарамір, сын Перэгрына. 20 Ч. Э. (1441 Ш. Л.) — Спадар Сэмвайз становіцца Мэрам Шыра трэці раз. 27 Ч. Э. (1448 Ш. Л.) — Спадар Сэмвайз становіцца Мэрам Шыра чацвёрты раз. 34 Ч. Э. (1455 Ш. Л.) — Спадар Сэмвайз становіцца Мэрам Шыра пяты раз. 41 Ч. Э. (1462 Ш. Л.) — Спадар Сэмвайз становіцца Мэрам Шыра шосты раз. 48 Ч. Э. (1469 Ш. Л.) — Спадар Сэмвайз становіцца Мэрам Шыра сёмы і апошні раз. 55 Ч. Э. (1476 Ш. Л.) — Спадар Сэмвайз складае з сябе паўнамоцтвы Мэра Шыра ва ўзросце 96 гадоў. 63 Ч. Э. (1484 Ш. Л.) — Восенню памірае Эамер Эадзіг, кароль Рохана. 120 Ч. Э. (1541 Ш. Л.) — 1 сакавіка адыходзіць Кароль Элесар. Пасля яго смерці Легалас будуе ў Ітыліене шэры карабель і, спусціўшыся ўніз па Андуіне, адпраўляецца за Мора. Кажуць, што разам з ім сышоў і гном Гімлі.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Эпохі Серадзем’я