Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі () — беларускі этнограф і фалькларыст.
Дзяцінства Нарадзіўся ў сям’і панамара вясковай царквы. Сям’я жыла бедна, блізка да жабрацтва, але маці імкнулася даць двум сынам і дачцэ пачатковую адукацыю. Першымі настаўнікамі М. Нікіфароўскага былі выпадковыя людзі: адстаўны салдат, хросны бацька, пісьменны падлетак, манах, сельскі святар. У 1854—1855 г. у панскім маёнтку была арганізавана школа для дзяцей сялян, дзе выкладаў зволены гімназіст Віцебскай гімназіі, бацькі ўладкавалі М. Нікіфароўскага ў гэту школу. Яшчэ адным настаўнікам М. Нікіфароўскага быў Іван Зазубовіч, былы слухач Віцебскага духоўнага вучылішча. І. Зазубовіч падрыхтаваў М. Нікіфароўскага да паступлення ў Віцебскі архірэйскі хор, а потым — у духоўнае вучылішча.
Навучанне У ліпені 1861 г. М. Нікіфароўскага як лепшага вучня з духоўнага вучылішча перавялі ў Віцебскую семінарыю. У семінарыі М. Нікіфароўскі захапіўся кнігамі: біяграфіямі герояў вайны 1812 г., падарожжамі, выпісваў у сшыткі выказванні, выразы, старажытныя народныя вераванні і забабоны. Рыхтуючыся стаць святаром, М. Нікіфароўскі збіраў матэрыялы для барацьбы з перажыткамі паганства. Пасля заканчэння семінарыі (1867) яму прапанавалі паступіць у Пецярбургскую духоўную акадэмію за свой кошт, але грошай не было і ніхто з блізкіх не мог дапамагчы. Пасля смерці маці гаспадарка заняпала, М. Нікіфароўскі прасіў у архірэя дапамогу і месца свяшчэнніка, але атрымаў адмову. М. Нікіфароўскі вырашыў стаць настаўнікам і пасля 1,5-месячнай падрыхтоўкі быў прызначаны выкладчыкам народнага вучылішча ў в. Лоўжа. Большую частку жыцця М. Нікіфароўскі працаваў у навучальных установах Віцебска, але вышэй настаўніка падрыхтоўчага класа гімназіі ці семінарыі яго кар’ера не пайшла.
Навуковая дзейнасць М. Нікіфароўскі пакінуў багатую спадчыну па этнаграфічнаму вывучэнню Віцебшчыны, асабліва плённую пасля знаёмства з П. В. Шэйнам. М. Нікіфароўскі больш за 20 гадоў супрацоўнічаў з П. Шэйнам як карэспандэнт, даслаў яму значную колькасць фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, але ў выданнях П. Шэйна змешчаная толькі іх частка, астатняе перадана ў архіў Акадэміі навук. М. Нікіфароўскаму фальклорна-этнаграфічныя зборнікі П. Шэйна ў значнай ступені абавязаныя сваёй навуковай каштоўнасцю. Пры гэтым, М. Нікіфароўскамі не меў ніякай карысці, адно што хацеў каб усё ім сабранае ўбачыла свет.
У 1890 г. М. Нікіфароўскі стаў сябрам Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі (ТАПЭ) пры Маскоўскім універсітэце і рэдактарам часопіса «Этнографическое обозрение», пачаў выступаць з самастойнымі працамі. Апублікаваў каля 20 даследаванняў датычных матэрыяльнай і духоўнай культуры, вуснапаэтычнай творчасці беларусаў.
Асноўныя працы Этнаграфічны аддзел ТАПЭ з 1892 годзе пачаў выдаваць серыю нарысаў М. Нікіфароўскага пад агульнай назвай «Нарысы Віцебскай Беларусі». Асноўную ўвагу ў гэтай працы даследчык удзяляў характарыстыцы становішча розных груп насельніцтва Віцебшчыны (старцаў, музыкантаў і інш.) у час прыгонніцтва. «Нарысы…» складаліся з васьмі частак і былі завершаныя ў 1899 годзе.
Другая частка серыі «Нарысы Віцебскай Беларусі» — «Дудар і музыка», апублікавана ў 1892 годзе ў Маскве ў часопісе «Этнографическое обозрение», прысвечана дударскай традыцыі Віцебшчыны. У ёй Нікіфароўскі апісаў становішча дудара ў вясковай супольнасці, навучанне музыкантаў, іх рэпертуар, удзел у народных святах, забавах, каляндарных і сямейных абрадах.Никифоровский Н. Я. Очерки Витебской Белоруссии. II. Дударь и Музыка // Этнографическое обозрение. — Москва, 1892. — № 2—3. — С. 170—202. — PDF на Вікісховішчы.
Таксама аўтар «Нарысаў простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку» (1895) — буйнейшага даследавання матэрыяльнай культуры і вытворчай дзейнасці беларусаў ХІХ ст., у прыватнасці сялян Віцебшчыны.
Трэцяя капітальная праца М. Нікіфароўскага, «Простанародныя прыкметы і павер’і, прымхлівыя абрады і звычаі, легендарныя паданні пра асобы і мясціны» (1897), змяшчае 2307 народных прыкмет, павер’яў, забабонаў, абрадаў, звычаяў, сродкаў народнай медыцыны і ветэрынарыі, а таксама сказы і паданні пра асілкаў.
З фальклорных прац М. Нікіфароўскага заслугоўвае ўвагі першы буйны зборнік беларускіх частушак «Беларускія песні-частушкі» (1911), выдадзены ўжо пасля смерці збіральніка — зборнік змяшчае 2356 частушак, сабраных М. Нікіфароўскім і яго карэспандэнтам у 1860—1905 г., і дапамагае прасачыць працэс развіцця частушачнага жанру з сяр. ХІХ да пач. ХХ ст. Таксама М. Нікіфароўскі ўкладальнік зборнікаў «Простанародныя загадкі» (1898), «Нячысцікі. Збор простанародных у Віцебскай Беларусі паданняў пра нячыстую сілу» (1907, 2-е выд. Віцебск, 1995), «Напаўпрыказкі і напаўпрыслаўкі» (1928) і іншыя.
Ушанаванне памяці У Віцебску ўсталявалі мемарыяльную дошку Мікалаю НікіфароўскамуМемарыяльная дошка Мікалаю Нікіфароўскаму.
Бібліяграфія Никифоровский, Н. Я. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности // Этнографические данные. Витебск, 1895. — VIII+548+CLIV с. Никифоровский, Н. Я. Странички из недавней старины города Витебска : воспоминания старожила / Н. Я. Никифоровский; предисл., текстол. подгот. и коммент. А. М. Подлипского. — Мн. : Полымя, 1995. — 149 с. — (Литературные памятники Беларуси). Никифоровский, Н. Я. Нечистики : свод простонародных в Витеб. Белоруссии сказаний о нечистой силе / Н. Я. Никифоровский. — Витебск : Изд. Н. А. Паньков, 1995. — 85 с. — (Серия «Народная культура»; вып. 1.). Нікіфароўскі, М. Я. «Дудар і Музыка»
Крыніцы
Літаратура Нікіфароўскі Мікалай Якаўлевіч // Асветнікі зямлі Беларускай, Х — пач. ХХ ст.: энцыкл. давед. Мн., 2001. С. 311—312. Нікіфароўскі Мікалай Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Мн., 2000. Т. 11. С. 342. Нікіфароўскі Мікалай Якаўлевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Мн., 1999. Т. 5. С. 326—327. Нікіфароўскі Мікалай Якаўлевіч // Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя. Мн., 1989. С. 368. Пятроўская, Г. А. Пачынальнік беларускага народазнаўства М. Я. Нікіфароўскі / Г. А. Пятроўская. — Мн. : Навука і тэхніка, 1991. — 72 с. Пятроўская, Г. Праўдзівае ; Спраўджанае / Галіна Пятроўская // Мастацтва. 1995. № 7. С. 27-35.
Спасылкі
Артыкул з нагоды 160-годдзя з дня нараджэння М. Я. Нікіфароўскага Узроўні класіфікацыі істот ніжэйшай міфалогіі беларусаў у кантэксце даследаванняў канца XIX — пачатку XX стст. (па М. Я. Нікіфароўскаму) Святлана Паўлавіцкая Досвед Нікіфароўскага // Літаратура і мастацтва. № 23 (4823), 12 чэрвеня 2015 г. — С. 3.
Катэгорыя:Фалькларысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Этнографы Расійскай імперыі Катэгорыя:Этнографы Беларусі