Жаан Льянерас Расельё (; нар. , Парэрас, Мальёрка) — іспанскі велагоншчык, двухразовы алімпійскі чэмпіён (2000 і 2008) у гонцы па ачках, двухразовы сярэбраны прызёр летніх Алімпійскіх гульняў (2004 — гонка па ачках і 2008 — мэдысан). Сяміразовы чэмпіён свету (4 разы — гонка па ачках, 3 разы — мэдысан).

Першапачаткова Льянерас вырашыў завяршыць кар’еру ў 2006 годзе, але ў 2008 годзе вярнуўся і ва ўзросце 39 гадоў на Алімпіядзе ў Пекіне выйграў золата ў гонцы па ачках, а разам з Антоніа Таўлерам упершыню выйграў алімпійскую ўзнагароду ў мэдысан — срэбра. Льянерас — адзіны двухразовы алімпійскі чэмпіён у гонцы па ачках, відзе, які ўвайшоў у алімпійскую праграму ў 1984 годзе. На закрыцці Алімпіяды ў Пекіне Льянерасу было даверана несці сцяг Іспаніі.

Катэгорыя:Велагоншчыкі Іспаніі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Іспаніі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па веласпорце Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па трэкавых велагонках