Magni Ducatus Lithuaniae caeterumque regionum illi adiaciencium exacta descriptio («Падрабязнае апісанне Вялікага Княства Літоўскага і суседніх краін»Поўная назва: MAGNI DVCATVS LITHVANIAE, CAETERARVMQVE REGIONVM ILLI ADIACENTIVM EXACTA DESCRIPTIO. Ill[ustri]ss[i]mi ac Excell[enti]ss[i]mi Pri[n]cipis et D[omi]ni D[omini] Nicolai Christophori Radziwil, D[ei] G[ratia] Olycae ac in Nieswies Ducis, S[acri] Rom[ani] Imperii Principis in Szylowiec ac Mir Comitis et S[ancti] Sepulchri Hierosolimitani Militis etc. opera, cura et impensis facta ac in lucem edita. У перакладзе: Падрабязнае апісанне Вялікага Княства Літоўскага і іншых сумежных з ім краін, справа завершана і апублікавана дзякуючы працы, намаганням і выдаткам Найслаўнейшага і Найсвятлейшага Князя і пана Мікалая Крыштафа Радзівіла Божай міласцю князя Свяшчэннай рымскай імперыі ў Алыцы і Нясвіжы, графа ў Шыдлоўцы і Міры і рыцара Труны Гасподняй у Іерусаліме., вядомая таксама як Радзівілаўская карта — карта зямель Вялікага Княства Літоўскага ў маштабе 1:1 300 000, створаная пад кіраўніцтвам Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Карта была створана галандскім картографам і гравёрам Гесэлем Герыцам па малюнках Тамаша Макоўскага. Першае выданне карты было надрукавана ў Амстэрдаме ў 1613 годзе, у друкарні Вілема Янсэна Блаў.

Радзівілаўская карта лічыцца шэдэўрам картаграфічнага мастацтва, з пункту гледжання дакладнасці яна пераўзышла карты XVII і XVIII стагоддзяў. Шырока выкарыстоўвалася ў картаграфіі Усходняй Еўропы.

Апісанне Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, з 1579 года маршалак вялікі літоўскі, а пазней віленскі ваявода, зацікавіўся складаннем падрабязнай карты Вялікага Княства Літоўскага, якая б адпавядала існаваўшым на той час стандартам картаграфічнага мастацтва. Для гэтага ён сабраў каманду ў складзе кіеўскага ваяводы Канстанціна-Васіля Астрожскага, англійскага матэматыка і езуіта і мастака Тамаша Макоўскага.

Гэтыя людзі працавалі над картай з 1595 па 1599 гады. Зборам матэрыялаў і правядзеннем вымярэнняў займаўся Тамаш Макоўскі, які, верагодна, таксама падрыхтаваў і асноўны малюнак картыJ. Jakubowski. Tomasz Makowski, sztycharz i kartograf nieświeski. Warszawa, 1923.. Геаграфічныя параметры былі часткова ўзяты з дакументаў валочнай памеры, зямельнай рэформы, ініцыяванай у 1547 годзе каралевай Бонай Сфорца. На карце былі паказаныя 1020 населеных пунктаў, 357 з якіх упершыню прадстаўлены ў картаграфіі.

Першапачатковая медзярытавая карта была прызначана для размяшчэння на сцяне. Акрамя зямель Вялікага Княства Літоўскага ў межах канца XVI стагоддзя, на карце былі паказаныя і суседнія тэрыторыі (значная частка Украіны, Герцагства Прусія, Курляндыя, частка Мазовіі і Малой Польшчы). Акрамя таго, на карце была размешчана складзеная з дзвюх частак схема ніжняга Дняпра, аж да яго вусця разам з дадатковымі апісаннямі, напрыклад, дняпроўскіх парогаў. Дняпро быў важным камунікацыйным і транспартным шляхам для Вялікага Княства Літоўскага. Заходняя Дзвіна, таксама паказаная на карце, адыгрывала падобную ролю. Пад картамі было вычарпальнае геаграфічнае і этнічнае апісанне Вялікага Княства Літоўскага.

У пазнейшых выданнях карты Дняпра і ніжняе апісанне былі выдалены, а затым карта Вялікага Княства Літоўскага была надрукаваная асобна, у выглядзе квадрата памерам прыкладна 74×74 см.

У 1631 годзе Вілем Блаў таксама ўключыў карту ў свой атлас Appendix Theatri A. Ortelii et Atlantis G. Mercatoris. Каб палепшыць чытэльнасць карты ў атласе, ён надрукаваў яе з чатырох медных пласцін і размясціў на чатырох асобных старонках. Карты Дняпра былі ўключаны ў атлас асобна. Усяго да 1670 года сям’я Блаў 17 разоў публікавала ў сваіх атласах Радзівілаўскую карту Вялікага Княства ў нязменным фармаце, з датай 1613.

Радзівілаўская карта выдзяляецца сваёй незвычайнай для таго часу дакладнасцю і багаццем геаграфічных дэталяў, якія суправаджаюцца шматлікімі апісаннямі і іканаграфічнымі сцэнамі. Аналіз дакладнасці размяшчэння паселішчаў паказвае, што яна такая ж ці больш дакладная, як на картах Вялікага княства, складзеных да 1770 года. Яшчэ адной асаблівасцю карты з’яўляецца надзвычай дакладная і падрабязная гідраграфічная сетка. У выніку гэтага Радзівілаўская карта больш за сто гадоў лічылася найважнейшай крыніцай інфармацыі аб тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, а ў наш час яна з’яўляецца каштоўнай гістарычнай крыніцай.

Літаратура

Спасылкі

Mapa Magni Ducatus Lithuaniae… Amsterdam / 1613 (1635)

Катэгорыя:Гістарычныя карты Катэгорыя:Вялікае Княства Літоўскае