Марсель Хіршэр (; нар. , Анаберг-Лунгёц, Халайн, Зальцбург) — аўстрыйскі гарналыжнік, двухразовы алімпійскі чэмпіён 2018 года (камбінацыя, гіганцкі слалам), 7-разовы чэмпіён свету (дзеліць рэкорд сярод мужчын з Тоні Зайлерам), 8-разовы ўладальнік Кубка свету ў агульным заліку, пераможца 67 этапаў Кубка свету (другое месца па колькасці перамог за ўсю гісторыю мужчынскага Кубка свету пасля Інгемар Стэнмарка). Спецыялізаваўся ў тэхнічных дысцыплінах — слаламе і гіганцкім слаламе, таксама мае перамогі на сусветным узроўні ў камбінацыі і супергіганце. Пяць разоў прызнаваўся найлепшым спартсменам года ў Аўстрыі (2012, 2015, 2016, 2017, 2018). Завяршыў кар’еру ў сезоне 2018/19 гадоў, непераможным.

Адзіны ў гісторыі гарналыжнага спорту спартсмен, які заваяваў восем вялікіх Крыштальных глобусаў (тым самым перасягнучы дасягненне аўстрыйскай гарналыжніцы Аннемары Мозер-Проль, якая выйграла Кубак свету шэсць разоў у 1971—1975, 1979 гадах). Другі ў гісторыі мужчынскага Кубка свету па колькасці трапленняў у тройку найлепшых на этапах (пасля Інгемар Стэнмарка).

Катэгорыя:Гарналыжнікі Аўстрыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Аўстрыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па гарналыжным спорце Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па гарналыжным спорце Катэгорыя:Чэмпіёны Аўстрыі па гарналыжным спорце Катэгорыя:Уладальнікі Кубка свету па гарналыжным спорце ў агульным заліку