Седа́н () — горад і камуна на паўночным усходзе Францыі, у дэпартаменце Ардэны.
Горад размешчаны на рацэ Маас (Мёз), непадалёк ад мяжы з Бельгіяй. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог. Дзейнічаюць аэрапорт, рачны порт, прадпрыемствы металургічнай прамысловасці.
Насельніцтва ў 2001 годзе складала каля 50 тыс. чалавек.
Літаратура
Катэгорыя:Гарады рэгіёна Гранд-Эст Катэгорыя:Камуны дэпартамента Ардэны Катэгорыя:З’явіліся ў 1424 годзе