Клаустальскі тэхнічны ўніверсітэт () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Клаусталь-Цэлерфельд.
Агульная характарыстыка Гэта невялікі дзяржаўны ўніверсітэт рэгулярна ўваходзіць у шэраг найлепшых нямецкіх інжынерных універсітэтаў. Больш за 30 % студэнтаў і 20 % прафесарска-выкладчыцкага складу прыязджаюць з-за мяжы, што робіць яго адным з самых міжнародных універсітэтаў Германіі. Універсітэт найбольш вядомы выбітнымі карпаратыўнымі лідарамі сярод сваіх былых студэнтаў. Напрыклад, у 2011 годзе пяць з 30 вядучых кампаній, якія ўваходзяць у Нямецкі фондавы індэкс, мелі выпускнікоў гэтай установы ў сваім праўленні, а дзве з іх мелі выпускніка гэтай ВНУ нават у якасці генеральнага дырэктара.
Факультэты Факультэт прыродазнаўчых і матэрыялазнаўчых навук Факультэт энергетыкі і эканомікі Факультэт матэматыкі, камп’ютарных навук і машынабудавання
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Германіі Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Германіі Катэгорыя:Клаусталь-Цэлерфельд