П’ер Лоці (), сапраўднае імя Луі Мары-Жульен Віа (; — ) — французскі марскі афіцэр і празаік, вядомы сваімі экзатычнымі раманамі і апавяданнямі.З артыкула «Pierre Loti» Эдмунда Госа ў Энцыклапедыі Брытаніка 1911 года
Біяграфія Жульен Віа нарадзіўся 14 студзеня 1850 года ў горадзе Рашфор на атлантычным узбярэжжы Францыі, у пратэстанцкай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў на радзіме, у 17 гадоў паступіў у ваенна-марское вучылішча ў Брэсце, далей лёс быў звязаны з ваенным флотам.
Паступова прасоўваючыся па службе, даслужыўся ў 1906 годзе да капітана; са студзеня 1910 года — у рэзерве.
Пісьменнік памёр у сваёй хаце ў Андаі і быў пахаваны на востраве Алерон. Яго імя носіць адна з алей на Марсавым полі. На Таіці ў Фаўтауа ў гонар Лоці названы невялікі вадаём і ўсталяваны помнік. На ўзгорку ў стамбульскім раёне Эюп, адкуль Лоці часта любаваўся панарамай бухты Залаты Рог, адкрыта кафэ «П’ер Лоці».Холм Пьер Лоти | Русский Стамбул Разам з тым на працягу XX стагоддзя запатрабаванасць кніг Лоці — аднаго з самых папулярных пісьменнікаў Францыі свайго часу — няўхільна зніжалася, а ў англамоўным свеце яго імя апынулася трывала забытым.
Творчасць Пісьменніцкую дзейнасць пачаў у 1876 годзе, калі пасля наведвання Канстанцінопаля яго калегі пераканалі Лоці пачаць публікацыю ўрыўкаў з дзённіка. Вынікам быў ананімна апублікаваны раман «» () у 1879 годзе, часткова любоўны раман, часткова аўтабіяграфія, як і працы яго прыхільніка Марселя Пруста.
Падарожжы ў экзатычныя краіны давалі сюжэты і месцы дзеяння раманам Лоці. Падарожжа на два месяцы ў Папеэтэ ў 1872 годзе прывяло да публікацыі ў 1880 годзе «палінезійскай ідыліі» «» (), па матывах якой Леа Дэліб стварыў оперу «Лакмэ» (1883). Менавіта гэтая кніга абудзіла цікавасць да Палінезіі мастака Поля Гагена.
Наступным творам стаў «Раман аднаго спагі» (1881), дзеянне якога разгортвалася ў Сенегале. У 1882 годзе Лоці выдаў зборнік з чатырох кароткіх твораў, трох апавяданняў і падарожнага твора пад назвай «Кветкі нуды» ().
У 1883 годзе Лоці прыцягнуў шырокую ўвагу грамадскасці. Спачатку ён апублікаваў раман «Мой брат Іў» (), які апісвае жыццё французскага марскога афіцэра (П’ера Лоці) і брэтонскага марака (Іў Кермадэк, натхнёны таварышам Лоці П’ерам ле Корам). назваў гэты раман «адным з яго [Лоці] найбольш характэрных твораў». Па-другое, падчас службы ў Танкіне (паўночны В’етнам) у якасці ваенна-марскога афіцэра на борце , Лоці апублікаваў тры артыкулы ў газеце «Le Figaro» у верасні і кастрычніку 1883 года пра зверствы, якія адбыліся падчас (20 жніўня 1883 года), напад французаў на в’етнамскую прыбярэжную абарону Хюэ. За такую неасцярожнасць яму пагражалі адхіленнем ад службы, што спрыяла набыццю шырокай вядомасці ў грамадстве. У 1884 годзе яго сябар прысвяціў яму свой раман «Нявінны».
У 1886 годзе выйшаў раман з жыцця брэтонцаў — «» (). У «Брытанскай энцыклапедыі» (1911) раман ахарактарызаваны як вяршыня творчасці пісьменніка. Крытыкі адзначалі, што Лоці не без поспеху спрабаваў адаптаваць імпрэсіянісцкую тэхніку для літаратурнай творчасці. thumb|злева|П’ер Лоці (справа) разам з «» і П’ерам ле Корам у Японіі (1885) У 1887 годзе быў апублікаваны раман «», натхнёны летнім візітам 1885 года ў Нагасакі, дзе Лоці ўзяў сабе часовую жонку-японку. У першыя пяць гадоў пасля выхаду ў свет раман вытрымаў 25 выданняў і быў перакладзены на шэраг моў. Гэты раман шмат у чым вызначыў вобраз Японіі ў масавай свядомасці еўрапейцаў канца XIX стагоддзя і стаў асновай для 2-х опер: «» Андрэ Месажэ (1887) і «Мадам Батэрфляй» Джакама Пучыні (1904).
У 1890 годзе Лоці апублікаваў «» (), запіс аб падарожжы ў Фес у кампаніі з французскім пасольствам, і «Гісторыя дзяцінства» (), белетрызаваныя ўспаміны пра дзяцінства Лоці, якія моцна паўплывалі на Марселя Пруста. Зборнік «надзвычай канфідэнцыяльных і сентыментальных успамінаў» пад назвай «Кніга жалю і смерці» () быў апублікаваны ў 1891 годзе. 160px|thumb|Лоці на карыкатуры для Vanity Fair (1895) Лоці знаходзіўся на борце судна ў алжырскім порце, калі да яго прыйшлі весткі аб яго выбары 21 мая 1891 года ў Французскую акадэмію. У 1892 годзе ён апублікаваў «Прывід Усходу» (), кароткі раман, створаны пасля наступнай паездкі ў Канстанцінопаль, своеасаблівы працяг «» (). Ён апісаў візіт на Святую Зямлю ў трох тамах «Пустыня, Іерусалім і Галілея» (1895—1896), а ў 1897 годзе напісаў раман «» — апавяданне пра кантрабандыстаў у правінцыі баскаў. Ён быў навеяны адносінамі з басконкай Хуанай-Хасефай Крус Гаінса, з якой пісьменнік пражыў да самай смерці і якая нарадзіла яму чатырох дзяцей. У 1898 годзе Лоці сабраў свае пазнейшыя эсэ пад назвай «Фігуры і рэчы, якія прайшлі» ().
У 1899—1900 гадах Лоці пабываў у Брытанскай Індыі, свае ўражанні ён апублікаваў у 1903 годзе ў кнізе «Індыя без англічан» (). Восенню 1900 года ён быў перакінуты ў Кітай для ўдзелу ў падаўленні Баксёрскага паўстання. Успаміны пра ўбачанае былі выпушчаныя ў 1902 годзе пад назвай «Апошнія дні Пекіна» (). Далей Лоці публікаваў раманы, дзеянне якіх разгортвалася ў Японіі («Трэцяя маладосць спадарыні Прун» (), 1905) і Егіпце («Смерць у Філе» (), 1908).
У 1904 годзе Лоці разам з Эмілем Ведэлем пераклаў на французскую мову шэкспіраўскага «Караля Ліра», які быў пастаўлены на сцэне .
У 1912 годзе Лоці разам з ажыццявіў пастаноўку п’есы «Дачка Нябёсаў» у з Сарай Бернар у галоўнай ролі.
thumb|180px|злева|Лоці ў вобразе фараона (1893).
Эксцэнтрычнасць Як і англійскі пісьменнік Рычард Фрэнсіс Бёртан, Лоці сваімі паводзінамі кідаў выклік умоўнасцям маралі віктарыянскай эпохі.Генры Джэймс адносіў яго да вузкага колу тых сучаснікаў, хто не баіцца выглядаць недарэчным. Пры мініятурным росце ён надаваў вялікую ўвагу сваёй фізічнай форме. Каб не набраць вагу, пісьменнік абсталяваў свой асабняк залай для гімнастычных практыкаванняў. Ён любіў пазіраваць перад фатографамі ў самых экзатычных строях, часцяком паўаголеным (часам у адной насцегнавай павязцы), каб развеяць чуткі, быццам ён носіць гарсэт.
У квір-літаратуразнаўстве «Мой брат Іў» разглядаецца як адзін з першых у Еўропе раманаў аб аднаполым каханні.Richard M. Berrong. In Love with a Handsome Sailor: The Emergence of Gay Identity and the Novels of Pierre Loti. University of Toronto Press, 2003. ISBN 9780802036957. P. 3-18, 103. Сястра Напалеона III сцвярджала, што на флоце Лоці «заспелі за актам мужаложству», аднак крымінальны пераслед быў згорнуты. Лоці акружаў сябе сімпатычнымі маракамі і ў 1888 годзе прывёў на абед да А. Дадэ матроса з аголенымі грудзьмі.
ў Рашфоры, абвешчаны пасля яго смерці музеем, — адметны помнік архітэктурнай эклектыкі. Пакоі дома стылізаваныя пад жыллё гуманіста эпохі Адраджэння, іспанскага ідальга і турэцкага пашы. Лоці асабіста ўдзельнічаў у аздабленні ўсіх інтэр’ераў, уключаючы роспіс сцен. У слабаасветленую гатычную залу гаспадар дапускаў тых гасцей, якія маглі размаўляць з ім на старафранцузскай гаворцы часоў Людовіка XI.
У так званай мячэці Лоці змясціў прадметы, прывезеныя з падарожжаў па Усходзе, у т.л. пяць саркафагаў і кедравую столь адной з мячэцяў Дамаска. Падобна на героя дэкадэнцкага рамана «Наадварот», ён збіраў муміфіцыраванных кошак з Егіпта, бранзалеты сенегальскіх танцоўшчыц, японскую храмавую скульптуру і многія іншыя цацанкі, для захоўвання якіх купіў дом суседа. Некаторыя з скрынь, дастаўленых на склад Лоці з далёкіх краін, да гэтага часу не былі адчыненыя, і іх змест невядомы.
Катэгорыя:Ваенныя Францыі Катэгорыя:Аўтары прыгодніцкай літаратуры Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі XIX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі XX стагоддзя Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі