Бара́наўка — рака ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток Нёмана. Даўжыня 7 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» .

Пачынаецца каля паўночна-заходняй ускраіны вёскі Лугавая, упадае ў Нёман на поўнач ад вёскі Пясочнае. На ўсім працягу каналізаваная. У вярхоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Капыльскага раёна