Бе́лая, Бяла — рака ў Мёрскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Густатка (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 18 км. Плошча вадазбору 81 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 ‰. Пачынаецца за 1,2 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Дзянісы Мёрскага раёна, упадае ў Густатку (левы прыток ракі Янка) каля вёскі Сасноўцы Шаркаўшчынскага раёна. Рэчышча каналізаванае ад вытоку да хутара Паўлава на працягу 9 км. Каля вёскі Сасноўцы на рацэ сажалка плошчай 2 га.
Літаратура
Ліст карты N-35-19. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г.
Катэгорыя:Рэкі Мёрскага раёна Катэгорыя:Рэкі Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя:Басейн Янкі (прыток Дзісны)