1-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года з групы партызан атрада «Спартак» (створаны ў маі 1942 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Пліскага, Дунілавіцкага, Шаркоўшчынскага, Дзісенскага раёнаў. 1—4 ліпеня 1944 года брыгада (225 партызан, 4 атрады), злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад Пры фарміраванні брыгады былі створаны атрады: партызанскі атрад імя Варашылава; партызанскі атрад «Бальшавік»; партызанскі атрад імя Чкалава. Таксама ў склад брыгады ўваходзіў партызанскі атрад «Камсамолец».

Камандаванне Камандзіры П. А. Хомчанка; Т. К. Раеўскі (выконваў абавязкі); А. Ц. Кляпцоў (выконваў абавязкі).

Камісар М. Я. Усаў.

Начальнікі штаба Ф. Дз. Піўкін; Т. К. Раеўскі; А. Ц. Кляпцоў.

Гісторыя Партызаны ўдзельнічалі ў «рэйкавай вайне» на чыгуначным участку Крулеўшчына — Варапаева; толькі ў жніўні 1943 года падарвалі каля 300 рэек. Удзельнічала ў абароне Полацка-Лепельскай партызанскай зоны, удзельнічала ў прарыве нямецкай блакады. 1—4 ліпеня 1944 года брыгада злучылася з Чырвонай Арміяй.

Памяць У 1970 годзе ў вёсцы Ліпава Глыбоцкага раёна ў гонар брыгады пастаўлена стэла.

Літаратура

Спасылкі 1-я бригада им. А. В. Суворова (Хомченко, П. А., Раевский, Т. К., Клецов, А. Т.) // Партизаны Беларуси — спецыяльны праект Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе