Леў Васільевіч Піменаў (нар. , в. Круча, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі дзеяч ў галіне спорта, палкоўнік КДБ.

Біяграфія Быў членам зборнай Магілёўскага педінстытута і зборнай вобласці па баскетболе. Скончыў Інстытут нацыянальнай бяспекі ў Мінску. Працаваў у кіраванні КДБ па Магілёўскай вобласці. З 1995 года кіраваў адным з падпадзелаў КДБ Беларусі.

З 2001 па 2008 год быў старшынёй Беларускай федэрацыі баскетбола.

Спасылкі Летопись белорусского баскетбола

Катэгорыя:Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні нацыянальных спартыўных федэрацый Беларусі