Востраў Маркем () — невялікі самотны востраў, які ляжыць ў моры Роса ў паўночнай частцы заліва Тэра Нова каля мыса Оскар ля берагоў Зямлі Вікторыі ў Антарктыдзе.

Востраў мае стромкія высокія берагі, яго дыяметр складае каля 1-й мілі. Ўяўляе сабой агаленне вулканічнай прыроды над недаследаванай адмоўнай . Будынкі адсутнічаюць, за выключэннем геадэзічных знакаў, пабудаваных у рамках . Раён вострава з’яўляецца важным месцам размнажэння і пражывання . Уваходзіць у склад 173-й  — яе пратакол рэгулюе і накладвае абмежаванні на дзейнасць і знаходжанне людзей на востраве.

Востраў быў адкрыты ў лютым 1900 года Брытанскай антарктычнай экспедыцыяй (1898—1900), якая праходзіла пад камандаваннем Карстэна Борхгрэвінка. Борхгрэвінк назваў востраў у гонар Клементса Маркема, жадаючы тым самым зняць напружанасць, якая ўзнікла раней у яго адносінах з апошнім, аднак гэты жэст прымірэння быў адпрэчаны.

Літаратура

Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Антарктыды Катэгорыя:Незаселеныя астравы