«Аладзін» () — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Walt Disney Pictures» 1992 года. Пераможца прэміі «Эні» (1993) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».

Сюжэт У слаўным горадзе Аграба жыве Аладзін, вясёлы зладзюжка з залатым сэрцам. Жыве і не ведае, што неўзабаве яго чакае найвялікшая прыгода ў жыцці. Бо толькі з яго дапамогай чорны чараўнік Джафар можа авалодаць неверагодным скарбам — лямпай, у якой заключаны выконваючы жаданні магутны Джын. І толькі хітрасць, кемлівасць і дабрыня Аладзіна і яго сяброў — малпачкі Абу, прынцэсы Язмін і самога Джына — здольныя перашкодзіць Джафару завалодаць лямпай і захапіць уладу над светам.

Спасылкі

Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 1992 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 1992 года Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Алан Менкен