Пульсаксіметр () — медыцынскі прыбор, які вымярае неінвазіўным спосабам узровень насычэння кіслародам капілярнай крыві.
Сучасная версія пульсаксіметра была распрацавана Такуо Аоягі ў 1974 годзе для японскай кампаніі Nihon Kohden.
Прынцып работы Пульсаксіметр з’яўляецца зручным неінвазіўным вымяральным прыборам, ён паказвае працэнт крыві, якая змяшчае кісларод. Больш канкрэтна, ён паказвае працэнтнае ўтрыманне артэрыяльнага гемаглабіну ў складзе оксігемаглабіну (бялку крыві, які пераносіць кісларод). Звычайна прымальныя дыяпазоны для пацыентаў без захворванняў лёгкіх складаюць ад 95 да 99 адсоткаў. Тыповы пульсаксіметр выкарыстоўвае мікрапрацэсар з парай невялікіх святлодыёдаў (LED), сфакусаваных на фотадыёд, які пасылае імпульсы. Як правіла, прылада ўжываецца ў месцы, працятым павярхоўным кровазваротам, такім як палец рукі або мочка вуха. Адзін святлодыёд мае даўжыню хвалі 660 нм (чырвоны), а другі — 940 нм (інфрачырвоны). Паглынанне святла на гэтых даўжынях хваль значна адрозніваецца для крыві, насычанай кіслародам, і крыві, збедненай кіслародам:
Акіслены гемаглабін паглынае больш інфрачырвонага выпраменьвання і прапускае больш чырвонага святла. Неакіслены гемаглабін паглынае больш чырвонага святла і прапускае больш інфрачырвонага выпраменьвання.
Абмежаванні Пульсаксіметр не дазваляе ўсталяваць, з якой малекулай звязаны гемаглабін, таму яго не варта ўжываць пры атручванні чадным газам. На дакладнасць вымярэння прылады ўплывае гіпатанія, паніжаная тэмпература цела, рухальная актыўнасць. Метыленавы сіні ў крыві можа сказіць вынікі, памяншаючы значэнні. Чорны, сіні і зялёны лак для пазногцяў уплывае на даўжыню хвалі прылады.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Медыцынская дыягностыка Катэгорыя:Медыцынскае абсталяванне Катэгорыя:Вымяральныя прыборы Катэгорыя:Медыцынская тэрміналогія