Другакананічныя кнігі () — азначэнне шэрагу кніг Старога Запавету, арігінальны яўрэйскі тэкст якіх не быў вядомы пры складанні біблейскага канону, бо не збярогся, але яны былі ўключаны ў Септуагінту. У праваслаўі гэтыя кнігі ўключаюцца ў склад Святога Пісьма, уважаюцца карыснымі для чытання, але пазначаюцца зорачкай і называюцца «некананічнымі». У каталіцызме іх аўтарытэт лічыцца роўным з першакананічнымі (г. зн. астатнімі, якія маюць яўрэйскі арыгінал), за выключэннем Другой і Трэцяй кніг Ездры і Трэцяй кнігі Макавеяў, якія аднесены да апокрыфаў. У пратэстантызме і іўдаізме лічацца апокрыфамі.

Паходжанне назвы Падзел на протакананічныя (г. зн. аднесеныя да канону першымі) і другакананічныя (г. зн. аднесеныя да канону другімі) упершыню быў зроблены Сікстам Сіенскім у 1566 годзе на Трыдэнцкім саборы і пазней быў выкладзены ім у працы Bibliotheca Sancta.

Сучасны склад

Другакананічныя дадаткі да кананічных кніг дадаткі да Кнігі Эсфір (1:1, 3:13, 4:17, 5:1-2, 8:12, 10:3) малітва Манасіі ў канцы Другой кнігі летапісаў (36:24) апошні псалом (Псалтыр 151) малітва Азарыі і песня трох хлопчыкаў (Кніга прарока Данііла 3:24-90) аповесць пра Сусанну (Кніга прарока Данііла 13) гісторыя пра Віла і Дракона (Кніга прарока Данііла 14) Проф. Юнгеров П. А. Введение в Ветхий Завет. Неканонические книги. Неканонические дополнения в канонических ветхозаветных книгах

Гл. таксама Біблейскі канон

Літаратура