Уладзімір Іванавіч Сытчанка (, Маладзечна — ) — беларускі мастак, Дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Біяграфія Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1975). Вучыўся ў В. Шаранговіча, П. Любамудрава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1975 года. Працаваў у розных жанрах станковай і кніжнай графікі, а таксама ў жывапісе і плакаце. Палотны знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў».

Быў кніжным ілюстратарам, аздабляў такія кнігі, як «Прыгоды Электроніка і яго сяброў», «Кар’ер» Васіля Быкава, кнігі Анатоля Вярцінскага. У яго афармленні выдадзена больш за 400 кніг розных жанраў.

У 1979—1983 гадах працаваў на Мінскім мастацкім камбінаце. Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 2000). Аўтар вучэбна-метадычнага дапаможніка «Роля сістэмнасці ў арганізацыі працоўнага месца ў навучальным працэсе на ФД і ДПМ». Удзельнік шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх выставак. Член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» з 1988 года. Выкладаў малюнак на факультэце дызайну і дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва БДАМ.

Памёр ад Covid-19 27 кастрычніка 2021 годаАд каранавіруса памёр мастак Уладзімір Сытчанка, Наша Ніва, 27-10-2021.

Асноўныя творы Афармленне кнігі: Паэзія заходніх беларускіх паэтаў «Ростані волі» 1990, В. Быкаў «У тумане» 1990, В. Адамчык «Голас крыві брата твайго» 1991, А. Вярцінскі «Хлопчык глядзіць» 1992, Г. Ферры «Лясны бадзяга» 1993, А. Аўруцін «Па другую старану дыхання» 1997, К. Камейша «Крыгагром» 2001, Беларускія народныя казкі «Ванячка і ведзьма» 2002, Т. Мушынская «Свята печанай бульбы» 2004, П. Прыходзька «Бярозавы Лісток» 2004. Станкавая графіка. Лінарыты: «Нядзелька» 1981, «Натурморт з люстэркам» 1981, «Джогер» 1984, «Вуліца Камсамольская» 1984. «Партрэт Ул. Дубавецкага» 1991, «Стары» 1993, «Надзея» 1994, «Князь Вячка» 1995, Гравюры на аргаліце: «Ростані волі», «Паўстанцы», «Пагоня», «Ф. Скарына», «Цяжкая доля» 1990. Акварэлі. «Нацюрморт з лялькай» 1978, «Аўтапартрэт» 1979, «Нацюрморт з макамі» 1986, «Партрэт Т. Мурзіной» 2002. Малюнкі: «Акраіна Мінска» 1999, «Тацьцяна» 1999, «Маці» 1987, «Натурморт з нажніцамі» 2002, «Усе сабраліся» 2006, «Цішыня» 2007, Серыя агітплакатаў: «Усе на ўдарную вахту», «Новых перамог у новым годзе»…… 1978—1986.

Узнагароды Дыпломы за ўдзел у беларускіх рэспубліканскіх конкурсах Лаўрэат прэміі часопіса «Вяселка» 1994 года Грамата за добрасумленную працу ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў 2009 г.

Літаратура

 — С. 520.

Спасылкі Сытчанка У. І. на сайце Беларускі плакат Лидия Пересыпкина Сотри случайные черты… // Газета «Звязда», 19.03.2018.

Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары СССР Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19