Сяргей Філімонаў ( — Памёр знаны тэлевядоўца Сяргей Філімонаў, Радыё Свабода, 17-11-2021) — беларускі тэлевядучы, знакаміты па тэлеперадачы Відзьмо-невідзьмо.
Біяграфія З дзяцінства збіраў кружэлкі. Выпускнік гістфаку па спецыялізацыі «крытыка буржуазнай культуры»«Гэта была культурная рэвалюцыя». Вядомыя людзі ўспамінаюць культавага вядоўцу з 1990-х Сяргея Філімонава.
Нейкі час жыў у Маскве. У пачатку 1990-х вярнуўся ў Мінск, трымаў свой пункт пракату відэакасет і друкаваўся у мясцовых газетах. Яго запрасілі на БТ весці праграму пра фільмы і музыку. Назву перадачы ён прыдумаў у пераходзе падчас музычнай тусоўкі, што збіралася тады ў пераходзе на станцыі метро Акадэмія навук«Відзьмо-невідзьмо» и человек-бренд Сергей Филимонов. Вспоминаем передачу, на которой выросли тысячи белорусов, Onliner.by, 1.07.2020.
Беларускамоўная праграма «Відзьмо-невідзьмо» з 1992 года выходзіла на БТ, затым з 2011 года — на СТБ. За гэты час перадача стала культавай для пакалення беларусаў. У праграме абмяркоўваліся навіны і з’явы кіно, музыкі, поп-культуры і сучаснага мастацтва. З 2015 года праграма адрадзілася на «Белсаце».
Быў сярод 500 дзеячаў грамадства і культуры Беларусі, якія звярнуліся да прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце з-за пытання перапахавання парэшткаў паўстанцаў 1863—1864 гадоў, павешаных царскімі ўладамі500 дзеячаў грамадства і культуры Беларусі звярнуліся да Далі Грыбаўскайце.
Памёр ва ўзросце 62 гадоў.
Крыніцы
Спасылкі Песні гурта «Бітлз» наўрад ці праславіліся б у сучасным свеце
Катэгорыя:Тэлевядучыя Беларусі