Шара () — бог-заступнік горада Ума ў старажытным Шумеры.

Імя Шары найчасцей узгадваецца ў пісьмовых крыніцах 3 тысячагоддзя да н. э. і звычайна звязана з Умай. Адзін з ранніх помнікаў (каля 2900—2700 гг. да н. э.), сведчыць пра Ушумгала, жраца Шары, які перадае сваю зямлю ў маёмасць іншым людзям. У другой палове 3 тысячагоддзя да н. э. у Уме дзейнічаў асобны храм Шары, названы Эбурса («месца прыгожага посуду»). У 2 тысячагоддзі да н. э. храм з такой жа назвай існаваў у Вавілоне і мог быць прысвечаны таму ж богу.

У асобных рэлігійных гімнах шумераў і акадцаў Шара выступае як сын або суправаджальнік Інаны (Іштар). Энліль падараваў яму лук, стрэлы, булаву і матыку, так што сучасныя даследчыкі схільны разглядаць яго адначасова як бога вайны і ўрадлівасці.

Спасылкі The Mesopotamian Pantheon — World History Encyclopedia Stele of Ushumgal and Shara-igizi-Abzu Sierra Helm, The Passion for the Goddess; a Comparative Study on the Reverence of the Goddess in Contemporary America and Ancient Mesopotamia

Катэгорыя:Міфалогія Блізкага Усходу Катэгорыя:Шумерская міфалогія Катэгорыя:Багі вайны Катэгорыя:Багі ўрадлівасці Катэгорыя:Багі паводле алфавіта