Ве́рбаўка — рака ў Беларусі, у Дрыбінскім і Чавускім раёнах Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 27 км. Плошча вадазбору 159 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,7 ‰. Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад аграгарадка Цёмны Лес Дрыбінскага раёна, вусце за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Вярбоўка Чавускага раёна. У сярэдняй і нізкай плыні на працягу 15,2 км каналізаваная. Прытокі: Баброўка, ручай Горлаўскі (левыя)Ліст карты N-35-63. Выданне 1982 г..

Каля ракі населеныя пункты Галалобаўка, Шаблавы, Таўкачы, Расна.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Дрыбінскага раёна Катэгорыя:Рэкі Чавускага раёна Катэгорыя:Прытокі Проні