Дэісус — абраз сярдзіны XVIII ст., які паходзіць з в. Альгомель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Апісанне На абразе прадстаўлена кампазіцыя «трыморф». Абраз выкананы ў стылі так званай «столінскай» школы і вылучаецца графічнасцю пісьма і высокай дэкаратыўнасцю. Увагу прыцягваюць светлы сакас Хрыста, густа арнаментаваны дробнымі чатырохпялёсткавымі кветкамі, і светла-карычневы амафор з трыма крыжамі. Вакол яго непакрытай галавы німб з літарамі Ὀ, ὤ, Ν , што пазначаюць «нябеснае» імя Хрыста. Рукі Маці Божай і Яна Хрысціцеля малітоўна скрыжаваны на грудзях. Фон абраза дэкараваны разным раслінным арнаментам. Рама абраза — з двума пілястрамі і накладным арачным завершшам, упрыгожаным раслінна-кветкавым роспісам.

Гл. таксама Дэісус — абраз XVIII стагоддзя з Альгомеля

Літаратура Уладзімір Карэлін, Мікалай Мельнікаў. Абразы «Дэісус» у іканапісу Беларусі

Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Альгомель Катэгорыя:Карціны XVIII стагоддзя Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь