Вугля́нка, канал Вуглянка — рака ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 63 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Пачынаецца за 1,3 км на захад ад вёскі Княжынка, вусце каля вёскі Гадзілавічы. Цячэ па Гомельскім Палессі. Вадазбор раўнінны. Прытокі — шчыльная сетка асушальных каналаў. Ад вытоку на працягу 7 км каналізаваная.
Каля ракі пасёлкі Масткі, Камень, вёска Гадзілавічы.
Літаратура
Ліст карты N-36-97. Выданне 1979 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Рагачоўскага раёна