Oenanthe crocata — травяністая расліна сямейства . Расце ва ўмераным клімаце Еўропы і Азіі, а таксама ў трапічных рэгіёнах Афрыкі.
Расліна малагадовая, часта жыве не больш двух гадоў. Травяністае сцябло дасягае 120 см у вышыню, вузлаватае ўнізе і гладкае ў верхняй частцы. Каранёвая сістэма магутная і разгалінаваная, прыстасаваная для росту на багністых мясцовасцях.
Таксічнасць Як і некаторыя іншыя віды роду утрымлівае вельмі моцныя нейратаксіны. Даследаванні паказалі, што гліколь энантатаксін аказваецца больш таксічным для мышэй, чым цыкутатаксін — асноўнае атрутнае рэчыва, якое змяшчаецца ў . ЛД50 для мышэй — менш за 1 мг / кг. Таксама ў расліне ўтрымліваюцца параўнальна слаба атрутныя спірт энантэтол і кетон энантэтон, у той час як у цыкуце кетонавага яду не выяўлена.
Першы сімптом атручвання — ірвота, затым могуць рушыць услед галюцынацыі, канвульсіі, пачашчэнне дыхання, трызм, цягліцавыя спазмы, пры цяжкіх атручваннях — рабдаміёліз, праз некалькі гадзін магчымы лятальны зыход.
Спасылкі
Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Парасонавыя