«Тор 2: Царства цемры» () — амерыканскі мастацкі фільм 2013 года рэжысёра Алана Тэйлара, зняты па коміксах Стэна Лі, Джэка Кёрбі і Лары Лібера. З’яўляецца сіквелам карціны «Тор» 2011 года, а таксама восьмым фільмам кінематаграфічнага сусвету Marvel.
Галоўныя ролі сыгралі Крыс Хэмсварт, Наталі Портман, Том Хідлстан, Энтані Хопкінс, Стэлан Скарсгард і Ідрыс Эльба.
Сюжэт Магутны Тор зноў змагаецца за аднаўленне парадку ў галактыцы, сустрэўшыся твар у твар са старажытнай іншапланетнай расай, якой кіруе злыднем Малекітам, які прагне ўсталяваць у дзевяці мірах уладу цемры. Сутыкнуўшыся з ворагам, больш магутным, чым сам Одзін і ўсё воінства Асгарда, Тор павінен сабраць сілы для вырашальнай бітвы. Яго чакае небяспечнае падарожжа і доўгачаканая сустрэча са сваёй зямной каханай Джэйн Фостэр.
Спасылкі
Катэгорыя:Фантастычныя фільмы 2013 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 2013 года Катэгорыя:Фільмы кінематаграфічнага сусвету Marvel Катэгорыя:Фільмы-сіквелы Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Браян Тайлер