Ні́на Мікала́еўна У́ргант (, Луга, Ленінградская вобласць, СССР — , Санкт-Пецярбург, Расія) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка РСФСР (1974). Лаўрэатка Дзяржаўнай прэміі СССР (1976).
Біяграфія Нарадзілася 4 верасня 1929 года ў горадзе Луга Ленінградскай вобласці . Тут, на паўднёвым захадзе вобласці, у той час пражывала нямала эстонцаў; абруселым эстонцам быў і яе бацька — Мікалай Ургант, які ажаніўся з украінкай Марыяй — маці Ніны. Аб эстонскім паходжанні прозвішча пісалі таксама выданні «Маскоўскі камсамолец у Піцеры» (у артыкуле 2006 года пра сына актрысы, акцёра Андрэя Урганта) і газета «Аргументы і факты».
У 1930-я гады сям’я савецкага афіцэра Мікалая Урганта пераязджала разам з дзецьмі (дзве дзяўчынкі і два хлопчыкі) з горада ў горад па краіне. У 1940 годзе Мікалай Ургант, які стаў маёрам НКУС, атрымаў прызначэнне ў латвійскі горад Даўгаўпілс, дзе сям’я сустрэла пачатак нямецка-савецкай вайны. Нямецкія войскі ўвайшлі ў горад ужо праз некалькі дзён; Мікалай Ургант сышоў на ўсход разам з адыходзячымі савецкімі войскамі, а сям’я засталася ў акупаваным горадзе. Ніна Ургант хавалася падчас аблаў і ўцякала ад паліцаяў, каб не забралі ў Германію . Іх схавала ў падвале дворнічыха; пры гэтым уся акруга ведала, што гэта — дзеці чэкіста, але ніхто іх не выдаў.
Пасля вызвалення Даўгаўпілса Ніна Ургант вярнулася ў школу. Брала ўдзел у школьных канцэртах, чытала вершы, іграла на гітары і спявала песні ваенных гадоў, заслужыўшы мянушку «Нінка-артыстка». Пасля заканчэння школы яна, прайшоўшы вялікі конкурс, паступіла ў Ленінградскі тэатральны інстытут імя А. М. Астроўскага, дзе вучылася з 1948 па 1953 год (клас Таццяны Сойнікавай і Уладзіміра Частнакова).
Пасля заканчэння інстытута год працавала ў Акадэмічным тэатры імя Ф. Волкава ў Яраслаўлі, дзе заняла месца вядучай лірычнай гераіні.
З 1954 года Ургант — актрыса Ленінградскага тэатра імя Ленінскага камсамола. Яна выступала ў галоўных ролях. На яе рахунку ў гэтым тэатры каля 20 роляў: Галя Давыдава ў спектаклі «У добры час» па Віктару Розаву (1955), Ліна ў «Першай вясне» Галіны Нікалаевай і Станіслава Радзінскага (1956), Лушка ў «Паднятай цаліне» па Міхаілу Шолахаву (1957), Нінка ў «Провадах белых начэй» па Веры Пановай (1961), Клава ў спектаклі «Адзін год» па Юрыю Герману (1961) і іншыя.
З 1962 года працавала ў Ленінградскім акадэмічным тэатры драмы імя А. С. Пушкіна (Александрынскі тэатр) . Сыграла больш за 30 роляў. Акрамя Інкен Петэрс у спектаклі «Перад заходам сонца» па Герхарту Гаўптману (1963), выканала ролі Мары-Акцябр у «Сустрэчы» Жака Робера (1964), Вары ў «Справе, якой ты служыш» Юрыя Германа (1967), Ранеўскай у «Вішнёвым садзе» (1972), Нікі ў спектаклі «З запісак Лапаціна» па Канстанціну Сіманаву (1975), Ксанціпы ў «Гутарках з Сакратам» Эдварда Радзінскага (1976), Лалеціны ў «Тармажэнне ў нябёсах» Уладзіміра Голуба (1988), Гертруды ў «Гамлеце» (1992) ды іншых.
Першую вялікую ролю ў кіно актрыса сыграла ў 1962 годзе ў меладраме Ігара Таланкіна «Уступ». Далей былі роля Люсі ў фільме «Я родам з дзяцінства» (1966) і роля Ганны Міхайлаўны ў фільме «Сыны ідуць у бой» (1969) Віктара Турава. Але найбольш вядомай стала роля медсястры Раі з фільма «Беларускі вакзал» (1970) рэжысёра Андрэя Смірнова .
У 2008 годзе яна сыграла сваю апошнюю ролю ў кіно — Ашкінчыху ў карціне «Азіят». Актрыса адмовілася ад здымак, лічачы, што для яе няма годных роляў. Была членам гільдыі акцёраў кіно Расіі (з 2015 года).
Штогод 9 мая Ніна Ургант спявала для ветэранаў вайны песню з кінафільма «Беларускі вакзал». Потым заходзіла ў Мікольскі сабор у Пецярбургу побач з будынкам сабора і ставіла свечкі ў памяць пра маму, якая засталася ў Даўгаўпілсе, старэйшага брата-франтавіка, які памёр у Дзень Перамогі ў 2007 годзе, і сваіх партнёраў па фільме «Беларускі вакзал».
Грамадзянская пазіцыя У 2001 годзе Ніна Ургант падпісала адкрыты ліст у абарону тэлеканала НТБ.
У 2007 годзе падтрымала вылучэнне Дзмітрыя Мядзведзева на пасаду прэзідэнта, а Уладзіміра Пуціна на пасаду кіраўніка ўрада Расіі.
Хвароба і смерць У ліпені 2014 года Ніна Ургант заявіла, што пакутуе хваробай Паркінсона.
Памёрла 3 снежня 2021 года ў Санкт-ПецярбургуПомерла радянська та російська актриса Ніна Ургант, ZN, 03.12.2021.
Сям’я Бацька — Мікалай Андрэевіч Ургант, эстонец, афіцэр НКУС. Маці — Марыя Пятроўна Ургант (1902—1962) — украінка.
У сям’і было чацвёра дзяцей: Уладзімір, Ніна, Герман і Галіна.
Першы муж — акцёр, Заслужаны артыст РСФСР (1991) Леў Міліндэр (31 снежня 1930 — 8 сакавіка 2005). Другі муж — акцёр, Заслужаны артыст РСФСР (1991) Генадзь Варапаеў (1931—2001). Трэці муж — артыст балета, балетмайстар, Заслужаны дзеяч мастацтваў РФ (2002) Кірыл Ласкары (1936—2009). сын — акцёр Андрэй Ургант (нар. 28 лістапада 1956). унук — тэлевядучы, акцёр, спявак, музыкант Іван Ургант (нар. 16 красавіка 1978). унучка Марыя Андрэеўна Ургант, жыве ў Нідэрландах. праўнучка Ніна Іванаўна Ургант (нар. 15 мая 2008) жыве ў Маскве. праўнучка Валерыя Іванаўна Ургант (нар. 21 верасня 2015). праўнук Эмір. праўнук Габрыэль.
Ролі ў кіно — Утаймавальніца тыграў — Волечка Міхайлава — Дванаццатая ноч — служанка — Смерць Пазухіна — Маўра Рыгораўна, другая жонка Пракопія Іванавіча Пазухіна — Вуліца поўная нечаканасцей — адпачывальніца ў Пецяргофскім парку — Ішлі салдаты… — удава — Шынель — дама лёгкіх паводзін — Асцярожна, бабуля! — Аляксандра — Уступ — маці Валодзі — Знаёмцеся, Балуеў! — Дуся Балуева — Пакуль жывы чалавек — Зінаіда Іванаўна Шырокава — Маці і мачыха — Кацярына — Чайка (фільм-спектакль) — Маша — Спякотны ліпень — Варвара — Дзённыя зоркі — жанчына з труной — Я родам з дзяцінства — Люся — Адплата — Сіма Суворава — Вайна пад стрэхамі — Ганна Міхайлаўна — Людзі, як рэкі — Праскоўя, паштальён — Доўгая, доўгая справа… — Маша — Гэтыя нявінныя забавы — маці Косці — Сыны ідуць у бой — Ганна Міхайлаўна — Беларускі вакзал — Рая — Чароўная сіла мастацтва — маці Вовы — Магіла льва — Марыя, палюбоўніца Весялова — Марыць і жыць — маці Марыі — Прэмія — Міленіна — Ясь і Яніна — удзельніца свята ў клубе — На ўсё астатняе жыццё — цётка Таня — Памяць — настаўніца — Вы мне пісалі… — Ніна Мікалаеўна — Дзень сямейнай урачыстасці — Дарына Сцяпанаўна — Доўгая, доўгая справа — Марыя Іванаўна Строганава, маці Кірыла — Дні хірурга Мішкіна — Марына Васілеўна, галоўны ўрач — Уласная думка — Алімпіяда — — Адкрытая кніга — маці Тані — Прыгажун-мужчына — Апалінарыя — Хлапчукі — цётка Дуся — Дзевяць дзён і ўсё жыццё — Сама сябе, агучка — Сямейны круг — Мядзведзева — Дзяўчына і Гранд — маці Марыны — Танкадром — Маргарыта Андрэеўна — Вось зноў акно… — Ганна Кірылаўна — Сонечны вецер — Любоў Васілеўна — Час адпачынку з суботы да панядзелка — пасажырка цеплахода — Лепшыя гады — цётка Віка — Нядзельны тата — Ніна Сяргеева — Сяброўка мая — Ніна Юр’еўна, маці Косці — Пацярпелыя прэтэнзій не маюць — Кацярына Васілеўна — Запомніце мяне такой — Жукава, алкагалічка — Казка пра закаханага маляра — сляпая каралева — Будні і святы Серафімы Глюкінай — Марыя Рыгораўна 1992 — Барабаніяда 2002—2009 — Разведзеныя масты — Зінаіда Мікалаеўна — Вуліцы разбітых ліхтароў-6 — Алена Пятроўна — Я цябе люблю — Марыя Львоўна — Рускія грошы — Анфіса Ціханаўна — Азіят — Ашкінчыха Дакументальнае кіно 1974 — Ніна Ургант. Фільм-партрэт (рэжысёр Я. Струкава, ленінградскае тэлебачанне) 1999 — Ніна Ургант. Пецярбург. Партрэты 2004 — Планета Ніны Ургант (рэжысёр Наталля Урвачава) 2005—2007 — Як сыходзілі куміры (рэжысёры Дзмітрый Кужараў, Міхаіл Рагавой) 2009 — Ніна Ургант. Быць дакладнай (рэжысёр Наталля Сяргеева) 2009 — Ніна Ургант. Тры кошкі і двое мужчын (рэжысёр Алег Шылоўскі) 2014 — Ніна Ургант. Казка для бабулі (рэжысёр Сяргей Сунцоў)
Узнагароды 1960 — заслужаная артыстка РСФСРУказ Президиума Верховного Совета РСФСР от 8 марта 1960 года 1963 — Спецыяльны прыз Венецыянскага кінафестывалю за ролю ў карціне «Уступ» 1971 — ордэн «Знак Пашаны» 1974 — народная артыстка РСФСРУказ Президиума Верховного Совета РСФСР от 14 марта 1974 года 1976 — Дзяржаўная прэмія СССР за ролю Дзіны Паўлаўны Міленінай у фільме «Прэмія» 1982 — Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР — за шматгадовую плённую творчую працу ў Ленінградскім дзяржаўным акадэмічным тэатры драмы імя А. С. ПушкінаУказ Президиума Верховного Совета РСФСР от 3 августа 1982 года «О награждении Почетной Грамотой Президиума Верховного Совета РСФСР артистов Ленинградского государственного академического театра драмы имени А. С. Пушкина» 1999 — ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступеніУказ Президента Российской Федерации от 4 сентября 1999 года № 1163 «О награждении орденом „За заслуги перед Отечеством“ IV степени Ургант Н. Н.» 1999 — Ордэн Творцы Пецярбурга (№ 8) 2001 — тэатральная прэмія «Залаты сафіт» (спецыяльная прэмія — за творчае даўгалецце і ўнікальны ўнёсак у тэатральную культуру Санкт-Пецярбурга)Лауреаты премии «Золотой софит» в 2001 году 2006 — ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені — да 250-годдзя Александрынскага (Расійскага акадэмічнага тэатра драмы імя А. С. Пушкіна)Указ Президента Российской Федерации от 17 апреля 2006 года № 392 2013 — Прыз імя А. Міронава «Фігаро» ў намінацыі «За цудоўнае імгненне даўжынёй у жыццё» 2014 — тэатральная прэмія «Залатая маска» — за выдатны ўнёсак у развіццё татральнага мастацтва 2016 — ордэн Пашаны
Літаратура Нина Ургант: Народная артистка России. — М. : МК МЕТА, 2002. — 249+2 с. — ISBN 5-901880-03-X Нина Ургант. — Изд. Бюро пропаганды советского киноискусства, 1968. — 20 с. — 75000 экз. — (Актёры советского кино). Портреты актёров: Нина Ургант, Лидия Штыкан, Нина Мамаева, Игорь Горбачев, Вадим Медведев. — 1971. — 116 с. — 40000 экз.
Спасылкі Нина Ургант в программе «Встречи на Моховой» («Петербург — Пятый канал», 3 января 2009 года)
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залатая маска» Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР Катэгорыя:Заслужаныя артысты РСФСР Катэгорыя:Народныя артысты РСФСР Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Знак Пашаны» Катэгорыя:Кавалеры ордэна Пашаны Катэгорыя:Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені Катэгорыя:Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені Катэгорыя:Актрысы СССР Катэгорыя:Актрысы Расіі Катэгорыя:Актрысы паводле алфавіта