Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Дзейнасць Установа вядзе работу ў галіне селекцыі, насенняводства і тэхналогій вытворчасці бульбы, пладовых, ягадных і агароднінных культур. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстановы з'яўляюцца: стварэнне прынцыпова новых гатункаў і гібрыдаў бульбы, пладовых, ягадных і агароднінных культур; распрацоўка мэтавых экалагічна бяспечных рэсурсазберагальных тэхналогій вытворчасці бульбы, пладовых і агароднінных культур; забеспячэнне сортазмены і сортаабнаўлення за кошт паскоранай вытворчасці арыгінальнага насеннага і пасадачнага матэрыялу; навуковае забеспячэнне галін бульбаводства і плодаагародніцтва для павышэння іх эканамічнай эфектыўнасці, канкурэнтаздольнасці і забеспячэння ў поўным аб'ёме патрэбнасці Беларусі ў высакаякаснай бульбе, пладах і агародніне.

Структура Падраздзяленні Аддзел селекцыі бульбы Лабараторыя біяхімічнай ацэнкі бульбы Аддзел насенняводства бульбы Лабараторыя арыгінальнага насенняводства Лабараторыя мікракланальнага размнажэння бульбы Лабараторыя генетыкі бульбы Лабараторыя тэхналогій вытворчасці і захоўвання бульбы Лабараторыя імунадыягностыкі бульбы Аддзел аховы бульбы Аддзел маркетынгу і НТІ

Дачынныя і падначаленыя ўстановы Інстытут пладаводства РУП "Талачынскі кансервавы завод" Крыніцы

Спасылкі Афіцыйная старонка ўстановы

Катэгорыя:З’явіліся ў 1928 годзе Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Катэгорыя:Бульбаводства