«Партрэт Уладзіслава Радзівіла» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1825—1830 гадах. Месцазнаходжанне невядома.

Імя асобы ў анатацыі да вядомага фотаздымка ў Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук пазначана як Анджэй Валенці Радзівіл са знакам пытання. Насамрэч гэта выява , сына і . На партрэце малады мужчына са стрэльбай у руках на фоне краявіду, ўдалечыні якога бачны у Антоніне.

У прыватнай калекцыі знаходзіцца ідэнтычны малюнак на паперы, аўтарства Франца Кругера. На фота партрэт алейны. Магчыма, гэта быў арыгінал, напісаны Ф. Кругерам. Вопісы 1928 г. і 1939 г. не згадваюць сярод партрэтаў вобраза Уладзіслава Радзівіла. Магчыма, ён пазначаны як невядомы.

Пасля 1939 г. партрэт мог трапіць у Мінск, адкуль, верагодна, вывезены ў Германію ў 1944 г. Сучаснае месцазнаходжанне невядомаЛёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5..

Катэгорыя:Радзівілы Катэгорыя:Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс Катэгорыя:Партрэты Катэгорыя:Страчаныя творы