Якушо́ўка — рака ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 63 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 м/км. Пачынаецца на ўскраіне вёскі Вялікі Восаў. Вусце за 2 км ад былой вёскі Касцюкоўка (Кармянскі раён Гомельскай вобласці), прыкладна за 1 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Казімірава. Працякае праз возера Стараселле. Вадазбор у межах Чачорскай раўніны.
На правым беразе каля вёскі Драгатынь археалагічны помнік — курганны могільнік.
Літаратура
Ліст карты N-36-99. Выданне 1979 г.
Катэгорыя:Рэкі Краснапольскага раёна Катэгорыя:Прытокі Сажа